.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джозеф Крыстафер Ледлі (англ.: Joseph Christopher Ledley; нар. 23 студзеня 1987, Кардыф, Уэльс) — валійскі футбаліст, ігрок аўстралійскага клуба «Ньюкасл Джэтс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уэльса. Гуляе на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы ці левага вінгера.
Джо з дзяцінства з’яўляўся прыхільнікам клуба са свайго роднага горада, «Кардыф Сіці». Ва ўзросце дзевяці гадоў Ледлі быў залічаны ў акадэмію «ластавак». Прайшоўшы ўсе моладзевыя каманды «Кардыф Сіці», 1 верасня 2004 года малады паўабаронца падпісаў з клубам свой першы прафесійны кантракт. Дэбют Ледлі ў першым складзе «ластавак» адбыўся ўжо 21 верасня — у той дзень супернікам «Сіці» быў «Мілтан Кінс Донс». З цягам часу Джо стаў сапраўдным лідарам клуба, аб чым сведчыць той факт, што некалькі разоў заўзятары абіралі Ледлі лепшым іграком клуба за сезон.
Па заканчэнні сезона 2009/10 кантракт Джо з «Сіці» скончыўся, і ён стаў вольным агентам. У прэсе магчымымі новымі працадаўцамі паўабаронцы называлі англійскія «Вест Бромвіч Альбіён» і «Сток Сіці», а таксама італьянскую «Рому»[4][5]. Аднак 12 ліпеня 2010 года Ледлі перабраўся ў Шатландыю, дзе падпісаў 4-гадовы кантракт з глазгаўскім «Сэлтыкам»[6].
Дэбют валійца ў першым складзе «кельтаў» адбыўся 28 ліпеня 2010 года, калі ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў «бела-зялёныя» сустракаліся з партугальскай «Брагай».
31 студзеня 2014 года Ледлі далучыўся да «Крыстал Пэлас» за 750 тысяч фунтаў, падпісаўшы кантракт на тры з паловай гады[7]. Ён забіў у сваім дэбютным матчы супраць «Вест Бромвіча» галавой адправіўшы мяч у браму суперніка пасля падачы вуглавога. «Крыстал» такім чынам атрымаў перамогу з лікам 3:1. Улетку 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крыстал Пэлас».
У верасні 2017 года падпісаў паўгадовы кантракт з клубам «Дэрбі Каўнці», у лістападзе таго ж года падоўжыў яго да канца сезона 2018/19. У студзені 2019 года датэрмінова разарваў пагадненне з «Дэрбі Каўнці».
У лютым 2020 года далучыўся да аўстралійскага клуба «Ньюкасл Джэтс».
Дэбют паўабаронцы ў зборнай Уэльса адбыўся 7 верасня 2005 года, калі «цмокі» ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2006 года сустракаліся супраць зборнай Польшчы.
Сэлтык
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)