wd wp Пошук:

Джордж Херберт Хітчынгс

Джордж Херберт Хітчынгс (англ.: George Herbert Hitchings, 18 красавіка 1905, г. Хокіэм, ЗША — 27 лютага 1998, Чапэл-Хіл, Паўночная Караліна) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе «за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі», якую ён падзяліў разам з Дж. Блэкам і Г.Элаян.

Біяграфія

Джордж Хітчынгс нарадзіўся 18 красавіка 1905 года ў горадзе Хокіэм (штат Вашынгтон) і вырас у Берклі, штат Каліфорнія, Сан-Дыега, Бэлінхэме, Вашынгтоне і Сіэтле. Скончыў сярэднюю школу ў Сіэтле ў 1923 годзе.

Скончыў Вашынгтонскі ўніверсітэт (1928). З 1928 года працаваў у Гарвардскай медыцынскай школе, з 1942 года — ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк).

У 1967 годзе Хітчынгсстаў віцэ-прэзідэнтам, які адказвае за даследаванні Burroughs-Wellcome. Ён атрымаў званне ганаровага вучонага ў 1976 годзе. Ён таксама займаў пасаду ад’юнкт выкладчыка ў Школе медыцыны ва ўніверсітэце Дзюка.

Аўтар навуковых прац па хіміі пірымідзінавых сістэм, антаганістаў пурыну і пірымідзіну, антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, хіміятэрапіі пухлін, стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.

Доктар філасофіі (1933).

Хітчынгс памёр у 1998 годзе ў Чапэл-Хіл, Паўночная Караліна. Хітчынгс заснаваў Фонд Triangle Community Foundation ў 1983 годзе. Хітчынгс з’яўляецца членам Залы славы медыцыны і хіміі (англ.: the Medicinal Chemistry Hall of Fame).

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 George Herbert Hitchings
  2. 1 2 George H. Hitchings // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LeDuff C. George Hitchings, 92, Winner Of Nobel in Medicine, Is Dead // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1998. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 красавіка 2021.
  4. George H. HitchingsNobel Foundation. Праверана 15 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Дзьюка
Катэгорыя·Выпускнікі Вашынгтонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных