wd wp Пошук:

Джордж Берклі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Берклі.

Джордж Бе́рклі (англ.: George Berkeley; 12 сакавіка 1685, Томастаўн, графства Кілкені, Ірландыя — 14 студзеня 1753, Томастаўн, графства Кілкені, Ірландыя) — англійскі тэолаг і філосаф.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Дублінскім універсітэце. З 1724 г. епіскап англіканскай царквы ў Клойне (Ірландыя). Паводле яго вучэння, усе прадметы аб’ектыўнай рэчаіснасці існуюць толькі таму, што ўспрымаюцца суб’ектам; наогул няма нічога, што рэальна існуе, апроч субстанцыі духу, душы і «майго Я». Выступаў з крытыкай атэізму і асноўнага паняцця матэрыялізму — матэрыі як прадметнай асновы (субстанцыі) цел і іх якасцей, а таксама вучэння Джона Лока і І. Ньютана аб матэрыі і прасторы. Зыходзячы з канцэпцыі суб’ектыўнага ідэалізму, Берклі сцвярджаў, што нават калі б усе суб’екты ўспрымання зніклі, рэч працягвала б існаваць як сума «ідэй» у розуме Бога — таго суб’екта, які не можа знікнуць, а таму не можа знікнуць і створаны ім свет зорак, планет і Зямлі з усім, што існуе на ёй. Асноўныя яго працы: «Трактат пра пачаткі чалавечых ведаў» (Treatise Concerning the Principles of Human Knowledge, 1710), «Тры размовы паміж Гіласам і Філонусам» (Three Dialogues between Hylas and Philonous, 1713), «Алсіфрон, ці Дробны філосаф» (Alciphron, or The Minute Philosopher, Том 1-2, 1732) і іншыя.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Беркли Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Ірландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Оксфардшыры
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ірландыі
Катэгорыя·Графства Кілкені
Катэгорыя·Англіканскія святыя
Катэгорыя·Джордж Берклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1685 годзе
Катэгорыя·Філосафы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1753 годзе