wd wp Пошук:

Джон Фрэдэрык Кенсет

Джон Фрэдэрык Кенсет (англ.: John Frederick Kensett; 22 сакавіка 181614 снежня 1872) — амерыканскі мастак і гравёр. Удзельнік школы ракі Гудзон.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 сакавіка 1816 года ў горадзе Чэшыр штата Канектыкут у сям’і эмігрантаў. Скончыў школу ў Чэшырскай акадэміі. Затым вывучаў мастацтва гравіравання са сваім бацькам Томасам Кенсетам, а пазней — са сваім дзядзькам Альфрэдам Дэгетам. Працаваў гравёрам у Нью-Хэйвене да 1838 года, пасля чаго пераехаў у Нью-Ёрк на працу ў якасці гравіроўшчыка для банкнот.

У 1840 годзе, разам з Эшэрам Дзьюрандам і Джонам Касілерам, Кенсет наведаў Еўропу, каб вучыцца жывапісу. Там ён сустрэўся і падарожнічаў па еўрапейскіх краінах разам з Бенджамінам Чэмпні. На працягу знаходжання ў Еўропе Кенсет вывучаў і развіваў сваё разуменне галандскага пейзажнага жывапісу XVII стагоддзя. У 1847 годзе разам з Чэмпні яны вярнуліся ў ЗША.

У Нью-Ёрку ён стварыў уласную студыю і пераехаў жыць у гэты горад. Шмат падарожнічаў па Амерыцы і здзейсніў некалькі паездак у Еўропу. У 1872 годзе Кенсет захварэў на пнеўманію і памёр ад сардэчнай недастатковасці ў сваёй Нью-Ёркскай студыі 14 снежня.

Кенсэт быў вядомым і паспяховым у фінансавым плане мастаком. Ён быў шчодры ў падтрымцы мастацтва і іншых мастакоў. З’яўляўся правадзейным членам Нацыянальнай акадэміі дызайну, заснавальнікам і прэзідэнтам Фонду падтрымкі мастакоў, а таксама заснавальнікам і папячыцелем Метрапалітэн-музея.

Першая поўная біяграфія і даследаванне творчасці мастака былі напісаны амерыканкай Элен Джонсан (1910—1982) у 1957 годзе.

Зноскі

  1. John Frederick Kensett
  2. 1 2 John Frederick Kensett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Frederick Kensett // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. John F(rederick) Kensett // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Грын-Вуд
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канектыкуце
Катэгорыя·Памерлі ў 1872 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе