wd wp Пошук:

Эшэр Браўн Дзьюранд

Эшэр Браўн Дзьюранд (таксама Дзюран, англ.: Asher Brown Durand; 21 жніўня 1796, Мэйплвуд, Нью-Джэрсі — 17 верасня 1886, Мэйплвуд) — амерыканскі мастак, графік і ілюстратар.

Біяграфія

Эшэр Дзьюранд быў першым амерыканскім мастаком, які пісаў пейзажы на прыродзе. Брат гравёра Сайруса Дзьюранда (1787—1868), а таксама ювеліра і гравёра Джона Дзьюранда (1792—1820). Нарадзіўся ў сям’і гадзіншчыка і сярэбраных спраў майстра, восьмым з 11 дзяцей у сям’і.

У 1812—1817 гадах вучыўся на гравёра. У 1823 годзе выгравіраваў Дэкларацыю Незалежнасці па карціне Джона Трамбала, што стварыла яму рэпутацыю аднаго з найталенавітых гравёраў краіны. Э. Дзьюранд быў адным з заснавальнікаў нью-ёркскай Нацыянальнай Акадэміі Дызайну ў 1825 годзе, быў прэзідэнтам гэтай Акадэміі ў 1845—1861 гадах. Як мастак Дзюран спачатку больш цікавіўся графікай, затым — прыблізна з 1830 года — алейным жывапісам. У 1837 годзе ён, у суправаджэнні свайго сябра, Томаса Коўла, здзяйсняе падарожжа па Анірандацкіх гарах, пасля чаго пачынаецца захапленне Дзьюранда пейзажам. Штогод летам ён адпраўляецца на эскізы ў Анірандак, Кэтскілс або нью-хэмпшырскія Уайт-Маўцінс, адкуль прывозіць сотні накідаў алоўкам і алейнай фарбай. Гэтыя працы пазней былі аднесены да так званай Школы ракі Гудзон.

У маі 2005 года на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за палатно Э. Б. Дзьюранда «Роднасныя душы», напісанае ў 1849 годзе, у памяць пра Томаса Коўла, які памёр год таму, было выплачана каля 35 мільёнаў долараў. У 2007 годзе ў Бруклінскім музеі адбылася выстава работ мастака, на якой былі прадстаўлены больш за 60 яго палотнаў.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Asher Brown Durand — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Asher Brown Durand // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Asher B. Durand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 17 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Грын-Вуд
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1886 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі