wd wp Пошук:

Джон Нэш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нэш. Гэта артыкул пра брытанскага архітэктара. Пра амерыканскі матэматыка гл. артыкул Джон Форбс Нэш

Джон Нэш (англ. John Nash; 18 студзеня 1752, Лондан — 13 мая 1835, Лондан) — брытанскі архітэктар, найбуйнейшы прадстаўнік брытанскага ампірурэгенцкі стыль»).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Лондане ў сям’і слесара. Вучыўся архітэктуры ў Роберта Тэйлара. Скончыўшы курс навучання, з’ехаў у Уэльс, дзе заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, аднак у 1784 разарыўся. Пасля гэтага вярнуўся да архітэктарскай працы. Пасля некалькіх гадоў працы над загараднымі дамамі ў 1792 вярнуўся ў Лондан.

Банкетная зала Павільёна ў Брайтане. З альбома Джона Нэша

У 1811 годзе атрымаў ад прынца-рэгента (будучы кароль Георг IV) даручэнне распрацаваць план забудовы мясцовасці, якая пазней атрымала назву Мэрылбан-парку. Складзены Нэшам план быў рэалізаваны да 1818 годзе. Гэты праект, у прыватнасці, складаецца з планіроўкі і забудовы Рыджэнт-стрыт, Рыджэнтс-парка і прылеглых кварталаў.

Стаўшы прыдворным архітэктарам, Нэш спраектаваў яшчэ мноства будынкаў і збудаванняў. Па яго праектах створаны Сент-Джэймс-Парк, комплекс Трафальгарскай плошчы, тэатр Хэймаркет, Мармуровая арка. У 1815—1822 перабудаваў ва ўсходнім стылі Каралеўскі павільён у Брайтане. Нэш таксама кіраваў рэканструкцыяй Букінгемскага палаца, пасля якой гэты палац стаў рэзідэнцыяй каралеўскай сям’і.

Пасля смерці заступніка Нэша Георга IV у 1830 годзе яго праціўнікі, сярод якіх быў і герцаг Уэлінгтан, зрабілі ўсё, каб адхіліць яго ад дзейнасці ў камісіі па рэканструкцыі Букінгемскага палаца. Пасля чаго Нэш вымушаны быў выдаліцца ў сваё памесце, дзе і памёр у 1835 годзе.

Зноскі

  1. John Nash (architect) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Nash // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Nash // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. John (architect) Nash // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. John Nash // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Архітэктары Уэльса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ламбеце
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1835 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1752 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных