wd wp Пошук:

Джон Форбс Нэш

Джон Форбс Нэш малодшы (англ.: John Forbes Nash, Jr.; 13 чэрвеня 1928, Блюфілд, Заходняя Вірджынія, ЗША — 23 мая 2015) — амерыканскі матэматык, які займаўся тэорыяй гульняў і дыферэнцыяльнай геаметрыяй. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994).

Выпускнік Прынстанскага ўніверсітэта. Джон Нэш ажаніўся з Алішай Лард у 1957 годзе, калі ён лічыўся ўзыходзячай зоркай у свеце матэматыкі. У 1959 годзе ў яго дыягнаставалі паранаідальную шызафрэнію. Жонка некалькі разоў змяшчала яго ў псіхіятрычную бальніцу. У 1962 годзе яна развялася. Аднак яны засталіся блізкія адзін аднаму, а да пачатку 1980-х гадоў стан вучонага стаў паляпшацца. У 2001 годзе былыя муж і жонка зноў заключылі шлюб.

Аліша Нэш дапамагала мужу справіцца з хваробай. Яны разам сталі шмат выступаць публічна наконт правоў людзей з псіхічнымі расстройствамі.

У 1994 годзе Джон Нэш быў ганараваны Нобелеўскай прэміі па эканоміцы «За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў» (разам з Райнгардам Зельтэнам і Джонам Харсані). У 2015 яму была прысуджана Абелеўская прэмія.

У канцы 1990-х гадоў журналістка Сільвія Назар напісала біяграфію Джона Нэша, якая паслужыла асновай для фільма «Гульні розуму» (A Beautiful Mind) рэжысёра Рона Ховарда. Стужка атрымала шматлікія ўзнагароды, уключаючы прэмію «Оскар» у намінацыях «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысёрская праца».

Джон Нэш загінуў у 2015 годзе ў Нью-Джэрсі ў аўтамабільнай катастрофе, разам з ім разбілася яго жонка Аліша Нэш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121563987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. John Nash Dead: ‘A Beautiful Mind’ Mathematician Killed In Car Accident // HuffPostNYC: 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121563987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  5. Famed ‘A Beautiful Mind’ mathematician John Nash, wife, killed in N.J. Turnpike crashJersey City. Праверана 24 мая 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй Вірджыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Лаўрэаты Абелеўскай прэміі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Памерлі 23 мая