wd wp Пошук:

Джон Лінел

Джон Лінел (англ.: John Linnell; 16 чэрвеня 1792, Блумсберы, цяпер Лондан — 20 студзеня 1882, Рэдхіл, Сурэй) — англійскі мастак-пейзажыст.

Жыццё і творчасць

Бацька Джона быў разьбяром па дрэве і пазалотчыкам. У 10 гадоў Джон маляваў і прадаваў партрэты крэйдай і алоўкам. Першыя ўрокі атрымаў ад Бенджаміна Уэста. Вывучаў жывапіс пад кіраўніцтвам мастака Джона Варлі. У 1805 годзе ён быў прыняты ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў. Быў блізкі з групай мастакоў, якія называлі сябе «Старажытныя» («The Ancients»). Найбольш цікавыя яго працы, амаль выключна пейзажы, зробленыя ў перыяд з 1824 па 1838 год. Першапачаткова знаходзіўся пад творчым уплывам Томаса Гейнсбара, пазней выпрацаваў свой уласны мастацкі стыль. Асноўную ўвагу мастак на сваіх палотнах надаваў выяве неба, аблокаў, гульні святлаценю. Многія творы Дж. Лінела захоўваюцца ў карцінных галерэях Лондана — такіх, як музей Паўднёвага Кенсінгтана, у Нацыянальнай галерэі (палатна «Дрывасек» і «Ветрак») і інш.

Сапернічаў з іншым вядомым мастаком Джонам Канстэблем.

Сыны мастака, Томас і Уільям Лінелы, таксама былі пейзажыстамі.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 John Linnell (painter) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Ackroyd P. Blake — 1995. — ISBN 978-1-85619-278-1
  4. Monkhouse W. C. Linnell, John (DNB00) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Нарадзіліся ў 1792 годзе
Мастакі-пейзажысты Вялікабрытаніі
Нарадзіліся 16 чэрвеня
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 1882 годзе
Памерлі ў Сурэі
Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Мастакі паводле алфавіта
Мастакі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя
Памерлі 20 студзеня