wd wp Пошук:

Томас Гейнсбара

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейнсбара. Томас Гейнсбара (англ.: Thomas Gainsborough; 14 мая 1727 — 2 жніўня 1788) — англійскі мастак. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст.

Творчасць

«Партрэт Роберта Эндруса з жонкай». 1748-49

Раннія пейзажы і партрэты адрозніваюцца непасрэднасцю ўспрыняцця натуры, крыху наіўным паэтычным зачараваннем («Партрэт Роберта Эндруса з жонкай»,1748-49). Сталы стыль склаўся пад уплывам А. ван Дэйка і А. Вато, характарызуецца адухоўленай трапяткой узнёсласцю ў перадачы найтанчэйшых душэўных пачуццяў.[5]

Т. Гейнсбара свядома абыходзіў у сваіх творах складаныя кампазіцыйныя і сюжэтныя пабудовы. Яго партрэты прывабліваюць непасрэднасцю бачання мадэлі, тонкімі колеравымі спалучэннямі. Галоўнай яго стыхіяй быў колер, ім мастак перадаваў важныя рысы характару мадэлі, тонкія адценні яе душэўнага стану. Партрэты Т. Гейнсбара не ўтрымліваюць узнёслага пафасу грамадзянскіх пачуццяў. Яго героі летуценныя і лірычныя, пагружаныя ў роздум. Менавіта так паказаны муж і жонка Халет (1785), місіс Грэм (1777), Сара Сіданс (1783—85), Джанатан Батл («Хлопчык у блакітным», 1770).[6]

Ствараў парныя і сямейныя партрэты на фоне ідылічнага ландшафту. Мастак тонка перадае духоўную і інтымную блізкасць людзей («Дочкі мастака», каля 1759; «Ранішняя прагулка», 1785). Вельмі лірычныя вобразы сялянскіх дзяцей («Сялянскія дзеці», 1787).[5]

Мастак з вялікай увагай адносіўся да пейзажу, элементы якога часта станавіліся важнейшым сродкам характарыстыкі партрэтуемых. Але вядомы і самастойныя пейзажныя творы Т. Гейнсбара. Гэта прыгожыя, напоўненыя спакоем вясковыя куткі з сажалкамі і рэчкамі, купамі дрэў, статкамі кароў («Карнадскі лес», «Вадапой», «Павозка», 1760—70-ыя).[6]

Карціны

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Thomas Gainsborough // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/29966
  4. Thomas Gainsborough — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. 1 2 А. Кашкурэвіч (1997)
  6. 1 2 Б. Лазука (2010)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1788 годзе
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сафалку
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Члены Каралеўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1727 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Карціны Томаса Гейнсбара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Памерлі ад раку гартані
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных