wd wp Пошук:

Джанет Напалітана

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Напалітана. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джанет Эн Напалітана (англ.: Janet Ann Napolitano; нар. 29 лістапада 1957, Нью-Ёрк) — амерыканскі палітык, міністр унутранай бяспекі ЗША (2009—2013). У 2012 годзе заняла 9-е месца ў спісе 100 самых уплывовых жанчын свету па версіі часопіса Forbes. Губернатар Арызоны (2003—2009). З 2013 года прэзідэнт Каліфарнійскіх універсітэтаў. Член Амерыканскага філасофскага таварыства (2018).

Біяграфія

У 1979 годзе скончыла Універсітэт Санта-Клары (Каліфорнія) са ступенню бакалаўра паліталогіі summa cum laude, была прынята ў Phi Beta Kappa. У 1983 годзе атрымала ступень доктара права (J.D.) у юрыдычнай школе Універсітэта Віргініі. Пасля вучобы занялася юрыдычнай дзейнасцю.

У 1993 годзе Біл Клінтан прызначыў яе на пасаду федэральнага пракурора ЗША ў Арызоне, а з 1999 па 2002 год яна з’яўлялася галоўным пракурорам штата. У 2002 годзе Напалітана перамагла на выбарах губернатара Арызоны; у 2006 годзе яна была пераабрана на гэтую пасаду. На гэтай пасадзе яна прытрымлівалася цэнтрысцкіх поглядаў. Напалітана ўдзяляла асаблівую ўвагу пытанням адукацыі, узроўню заработных плат выкладчыкаў, а таксама змагалася з нелегальнай іміграцыяй. Калі да пачатку яе губернатарскай дзейнасці дэфіцыт бюджэту штата складаў каля мільярда долараў, то да 2006 года ён стаў ужо прафіцытным і склаў каля 300 мільёнаў долараў. У 2005 годзе часопіс Time уключыў яе ў лік пяці лепшых губернатараў ЗША.

У канцы 2008 года Барак Абама аб’явіў аб прызначэнні Напалітана на пасаду міністра нацыянальнай бяспекі ЗША. 20 студзеня 2009 года Сенат зацвердзіў яе кандыдатуру; у той жа дзень яна зняла з сябе паўнамоцтвы губернатара Арызоны. У новую пасаду яна афіцыйна ўступіла на наступны дзень — 21 студзеня, займала гэтую пасаду па 6 верасня 2013 года.

З верасня 2013 года прэзідэнт Каліфарнійскіх універсітэтаў. Таксама з 2014 года на пастаянным кантракце ў штаце Goldman School of Public Policy Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2015).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 ліпеня 2016.
  2. Janet Napolitano // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных