У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кастыльёнэ.
Джавані Бенедэта Кастыльёнэ (іт. Giovanni Benedetto Castiglione; 1607, Генуя — 1664, Мантуя) — італьянскі жывапісец і гравёр, прадстаўнік генуэзскай школы. Лічыцца аўтарам тэхнікі манатыпіі.
Выпрабаваў уплыў Ван Дэйка, Рубенса, Бернарда Строцы і Даменіка Феці, Нікала Пусэна. Працаваў у Генуі, Венецыі, Рыме. Майстэрства гравёра набыло Кастыльёнэ славу другога Рэмбранта, творчасць якога ён вывучаў. Асноўныя тэмы карцін мастака — біблейскія і міфалагічныя сюжэты, пастаральныя сцэны.