wd wp Пошук:

Нікала Пусэн

Нікала Пусэн (фр.: Nicolas Poussin, 1594, Ле-Андэлі, Нармандыя — 19 лістапада 1665, Рым) — знакаміты французскі гістарычны жывапісец і пейзажыст. Лідар і заснавальнік стылю класіцызму ў французскім мастацтве.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў невялікім нармандскім гарадку. 3 1612 па 1624 жыў і працаваў у Парыжы. Вывучаў антычнае мастацтва, трактаты Леанарда да Вінчы, А. Дзюрэра, займаўся анатоміяй і матэматыкай.

Большая частка творчага шляху майстра прайшла за межамі радзімы — у Рыме (з 1624). Менавіта там былі напісаны асноўныя карціны Н. Пусэна.

Творчасць

У адрозненне ад сваіх суайчыннікаў і сучаснікаў мастак звязваў ідэі рацыяналізму, мэтазгоднасці з антычнасцю. У сваіх творах Н. Пусэн увасобіў імкненне да велічнага спакою, высакароднай стрыманасці, гармоніі.

У Рыме былі напісаны карціны «Бітва» (1620-ыя), «Парнас» (1627—29), «Венера спіць» (1620-ыя), «Смерць Германіка» (1627).

Работа «Танкрэд і Эрмінія» (1630-ыя) стала праграмнай як для мастака, так і для ўсяго французскага класіцызму. Яна напісана на сюжэт паэмы Тарквата Тасо «Вызвалены Іерусалім» і расказвае, як амазонка Эрмінія, пакахаўшы свайго праціўніка і ворага Танкрэда, адразае валасы, каб перавязаць яго раны. Кампазіцыя карціны строга ўраўнаважана. Яна будуецца на выверанасці мас, вылучэнні планаў і так званых «куліс», на спалучэнні вялікіх колеравых плямаў (жоўтых, сініх, чырвоных). Такая пабудова дазваляе Н. Пусэну падкрэсліць паэтычна-ўзвышаны характар выявы.

Аркадскія пастухі

Позні перыяд творчасці мастака вызначаўся зваротам да глыбокіх філасофскіх і маральных тэм. Так, у карціне «Аркадскія пастухі» (каля 1635) Н. Пусэн разважаў аб прымірэнні з рокам, мінучасці ўсяго зямнога, аб мудрым прыняцці чалавекам смерці. Паказаныя ў творы чатыры жыхары шчаслівай легендарнай краіны Аркадзіі разглядаюць надпіс на надмагільнай пліце: «I я быў у Аркадзіі». Гэта ўспрымаецца як напамін аб мінучасці маладосці, прыгажосці, як думка аб непазбежнасці смерці. Фігуры людзей, выяўленыя мастаком, нагадваюць антычныя статуі. Іх ураўнаважанасць, дакладна падабраныя дэталі касцюмаў і акружэння, роўнае рассеянае асвятленне — усё стварае ўзвышаны настрой, вольны ад марнасці і тленнасці.

Гэтая ж тэма знайшла ўвасабленне ў класічных ідэалізаваных пейзажах, створаных Н. Пусэнам у сталы і позні перыяды: «Пейзаж з Геркулесам і Какусам» (1649), «Пейзаж з Паліфемам» (1649), «Пейзаж з Арфеем і Эўрыдыкай» (каля 1650), а таксама ў серыі карцін «Поры года» (1660—64), дзе прырода і яе стан успрымаюцца мастаком у неадрыўнай сувязі з чалавекам, яго лёсам, гісторыяй жыцця і смерці.

Майстар чаканнай, рытмічнай кампазіцыі. Адным з першых ацаніў манументальнасць лакальнага колеру.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Bénézit E., Zeiger-Viallet E., Busse J. Dictionnaire critique et documentaire des peintres, sculpteurs, dessinateurs et graveurs de tous les temps et de tous les pays — 1911.
  2. https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb119204967
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/64559
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Nicolas Poussin // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 1 2 3 4 5 http://arts-graphiques.louvre.fr/detail/artistes/1/2141-POUSSIN-Nicolas Праверана 18 кастрычніка 2020.
  7. https://www.academia.edu/33993312/La_mémoire_funèbre_de_Nicolas_Poussin_Volonté_du_peintre_et_initiatives_concurrentes_avant_Chateaubriand_in_Histoire_monde_et_cultures_religieuses_2016_4_n_40._DEMO_
  8. https://www.metmuseum.org/toah/hd/pous/hd_pous.htm
  9. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500019038 Праверана 7 лютага 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 1665 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эр
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1594 годзе