wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў

Мікалай Бярдзяеў

Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў (6 сакавіка 1874, Кіеў — 23 сакавіка 1948) — рускі філосаф і публіцыст.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1894—98). За ўдзел у «Саюзе барацьбы за вызваленне рабочага класа» выключаны з універсітэта і сасланы ў Валагодскую губерню. Выступаў у зборніках «Вехі», «Праблемы ідэалізму» і інш. Пасля рэвалюцыі (з 1917) быў прафесарам філасофіі Маскоўскага ўніверсітэта. Арганізатар «Вольнай акадэміі духоўнай культуры ў Маскве» (1919). У 1922 высланы з СССР, жыў у Берліне, Парыжы.

Светапогляд

Знаходзячыся пад уплывам філасофіі І. Канта, Я. Бёме, А. Шапенгаўэра, Ф. Ніцшэ, У. Салаўёва, В. Разанава, абараняў ідэі экзістэнцыялізму, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры.

У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т.зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле М. Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у Старым запавеце (этыка закону), перайманні подзвігу Ісуса Хрыста (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). М. Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сацыяльныя рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што марксізм «засланіў» чалавека класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і актыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, гвалт і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т. л. і сталінскага рэжыму ў СССР.

Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т. зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рускай культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 24 верасня 2021.
  3. 1 2 3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9.
  4. различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  5. 1 2 Бердяев Николай Александрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Бердяев Николай Александрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. http://www.krotov.info/library/02_b/berdyaev/berd_chr.html
  8. http://anthropology.rchgi.spb.ru/berdyaev/berd_i2.htm

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Філосафы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Дактары багаслоўя (Doctor Divinitatis)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»