.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Да́нтэ Банфі́н Ко́ста Са́нтус (парт.: Dante Bonfim Costa Santos; нар. 18 кастрычніка 1983, Салвадор, Бразілія), больш вядомы як Дантэ (парт.: Dante, МФА: [ˈdɐ̃tʃi]) — бразільскі футбаліст, абаронца французскага клуба «Ніца» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Гуляў у акадэміях некалькіх лігаў. З’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Жувентуды». Дарослую кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 22 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба французскага «Ліля», да складу якога далучыўся ў пачатку 2004 года. З пачатку 2006 года да канца 2008 года гуляў за бельгійскія «Шарлеруа» і «Стандард», з апошнім з якіх у 2008 годзе заваяваў тытул чэмпіёну Бельгіі і Суперкубак краіны.
27 снежня 2008 года заключыў кантракт з мёнхенгладбахскай «Барусіяй» на 4,5 гады, якая заплаціла за бразільца 2,5 млн еўра. Да складу «Баварыі» прыяднаўся ўлетку 2012 года, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У складзе новага клуба ў першым жа матчы выйграў Суперкубак Германіі.
30 жніўня 2015 года Дантэ перайшоў у «Вольфсбург» за 4,5 млн еўра, падпісаўшы трохгадовы кантракт[4]. 22 жніўня 2016 года было абвешчана аб трансферы Дантэ ў «Ніцу»[5].
6 лютага 2013 года ва ўзросце 29 гадоў дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супраць зборнай Англіі. Разам са зборнай браў удзел у Кубку канфедэрацый 2013 і чэмпіянаце свету 2014.
«Стандард»:
«Баварыя»:
Бразілія: