wd wp Пошук:

Санта-Марыя-дэле-Грацые

Санта-Марыя-дэле-Грацые (італ.: Chiesa e Convento Domenicano di Santa Maria delle Grazie) — галоўная царква дамініканскага кляштара ў заходняй частцы Мілана. У трапезнай гэтага храма знаходзіцца адна з самых знакамітых фрэсак у свеце — «Тайная вячэра» Леанарда да Вінчы.

Будавалася з 1469 г. па законах позняй готыкі пад кіраўніцтвам Гвініфортэ Салары. У 1490 г. Ладавіка Сфорца задумаў размясціць тут магільны склеп герцагскага дому Сфорца і даручыў дабудоўку царквы майстру рэнесанснай вывучкі (лічыцца, што ім быў Брамантэ).

15 жніўня 1943 г. трапезную разбамбамбіла англа-амерыканская авіяцыя, аднак фрэска Леанарда цудам не пацярпела. У 1980 г. увесь кляштарны комплекс абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны — першым у Італіі.

Спасылкі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Мілана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Мілана