wd wp Пошук:

Дамінік Венер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Венер.

Дамінік Венер (фр.: Dominique Venner; 16 красавіка 1935, Парыж — 21 мая 2013, Парыж) — французскі пісьменнік, гісторык і публіцыст. Спецыялізаваўся на ваеннай гісторыі, у 1960-х — 1970-х быў адным з заснавальнікаў руху «Новых правых», сышоў з палітыкі ў 1971 годзе. 21 мая 2013 года скончыў жыццё самагубствам, застрэліўшыся ў саборы Парыжскай Божай Маці.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і архітэктара ў Парыжы. Браў удзел у Алжырскай вайне. Пасля вяртання з Алжырскай вайны, у 1965 годзе, уступіў у шэрагі «Сакрэтнай ўзброенай арганізацыі», якая выступала за змену кіруючага ладу ў Францыі. У ходзе дзейнасці ў гэтай арганізацыі быў арыштаваны і правёў у турме 3 гады.

Выйшаўшы з турмы стаў займацца тэарэтычным абгрунтаваннем сваіх поглядаў, разам з Аленам дэ Бенуа выступіў адным з тэарэтыкаў руху «Новых правых».

У 1963 годзе стаў заснавальнікам руху «Еўропа — Дзеянне», які прытрымліваецца ультраправых поглядаў і не выключае магчымасці прымянення сілы для змены ўлады.

У 1971 годзе прыняў рашэнне сысці з палітыкі, для таго каб больш часу надаваць гісторыі. Займаўся вывучэннем гісторыі зброі і ваеннай палітыкі, напісаў вялікую колькасць прац прысвечаных гэтай тэматыцы. Сярод яго работ варта вылучыць: «Белае сонца пераможаных» (1975) «Паўстанцкае Сэрца» (1994) «Гетысберг» (1995), «Белыя і Чырвоныя» (1997), «Гісторыя супрацоўніцтва» (2000), «Гісторыя тэрарызму» (2002). У 1981 годзе за працу пад назвай «Гісторыя Чырвонай арміі» атрымаў узнагароду Французскай акадэміі. З 2002 года да моманту смерці з’яўляўся рэдактарам «Новага часопіса гісторыі».

З’яўляўся актыўным праціўнікам аднаполых шлюбаў. 21 мая 2013 года застрэліўся каля алтара Сабора Парыжскай Божай Маці. На сваім сайце за некаторы час да самагубства размясціў тэкст у якім гаварылася аб неабходнасці «новых дзеянняў, паказальных і сімвалічных», якія будуць здольныя абудзіць «усыпленную свядомасць». За некалькі гадзін да смерці ён заклікаў сваіх паплечнікаў супраціўляцца новым законам.

Зноскі

  1. https://deces.matchid.io/search?advanced=true&ln=Venner&fn=Dominique&bd=1935&dd=2013
  2. http://www.theses.fr/2016PA080034/document — С. 115–116.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 1 2 Dominique Venner // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.phdn.org/negation/taguieff-heritage-nazi-1981.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Эсэісты Францыі
Нарадзіліся 16 красавіка
Пісьменнікі-самазабойцы
Нарадзіліся ў Парыжы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 2013 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Удзельнікі Алжырскай вайны
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1935 годзе
Памерлі 21 мая
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Застрэліліся
Гісторыкі Францыі
Вікіпедыя:Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Пісьменнікі паводле алфавіта