wd wp Пошук:

Мона Ліза

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мона.

«Мона Ліза» («Джаконда»; італ.: La Gioconda, фр.: La Joconde, поўная назва — Партрэт спадарыні Лізы Джаконды, італ.: Ritratto di Monna Lisa del Giocondo) — карціна Леанарда да Вінчы, захоўваецца ў Луўры (Парыж, Францыя), адзін з самых вядомых твораў жывапісу ў свеце, які, як лічыцца, з’яўляецца партрэтам Лізы Герардзіні, жонкі гандляра шоўкам з Фларэнцыі Франчэска дэль Джаконды, твор напісаны каля 1503—1505 гадах.

Маладая жанчына выяўлена на фоне загадкавага, фантастычнага краявіду. Нагрувашчванне скал, вадзяныя патокі, адсутнасць зеляніны ствараюць выразны кантраст у параўнанні са спакойнай трактоўкай мадэлі. Адносіны паміж фігурай і прасторай падаюцца ў амаль няўлоўных пераходах святла і ценю, цёплых і халодных колераў. Тут упершыню быў выкарыстаны прыём, які жывапісец назваў «сфумата», што можна перакласці як «смуга».

Нягледзячы на дакладнасць пластычнага вырашэння, тэхнічную завершанасць партрэта, Леанарда да Вінчы лічыў свой твор незакончаным і працягваў працаваць над ім некалькі гадоў. Гэт твор вельмі паказальны для яго мастацкай канцэпцыі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. From the ‘Mona Lisa’ to ‘The Wedding Feast at Cana’

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Карціны 1503 года
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны са збораў Луўра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Карціны 1505 года
Катэгорыя·Карціны Леанарда да Вінчы
Катэгорыя·Выкрадзеныя карціны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных