wd wp Пошук:

Дай дарогу!

«Дай дарогу!» — беларускі панк-рок гурт. Утвораны ў 1998 годзе ў Брэсце.

Лаўрэат прэмій «Даём рады» (Еўрарадыё, Мінск) у намінацыях «Гурт года» і «Альбом года» ў 2012 годзе[1], уладальнік персанальнай узнагароды ад мінскага клуба RE:PUBLIC у намінацыі «Самы шалены канцэрт» у 2012 годзе, пераможца «Добробаттл» (па выніках інтэрнэт-галасавання) на «Доброфест 2014»[2], лаўрэат прэміі Rock Profi 2015 у намінацыі «Артыст года»[3].

Гісторыя

Гурт на канцэрце Салідарныя з Беларуссю 26 кастрычніка 2019 года ў Варшаве

1998. Стварэнне Гурта. «Зарубило!»

Гурт «Дай дарогу!» створаны ў маі 1998 года ў Брэсце Юрыем «Кешей» Стыльскім (музыка, тэксты, гітара, вакал) і Васілём Капылавым (музыка, тэксты, вакал)[4]. Дэбютны выступ гурта адбыўся на канцэрце памяці ахвяраў чэрвеньскага суіцыду 25 чэрвеня 1998 года. Месца выступа — кінаклуб «Паветра» (былы кінатэатр «1 Мая», размешчаны ў гістарычным цэнтры Брэста). Выступ стаў нечаканасцю як для арганізатараў мерапрыемства, так і для саміх музыкаў.

Наогул нас там ніхто не чакаў. Проста мы самі ўсталі, пабралі інструменты, выйшлі без дазволу і адыгралі свой сэт. Не ведаю, як нас людзі зразумелі, але мы, пакідаючы памяшканне, самі адчувалі лёгкі шок. Гэта было крута!
Юры Стыльскі

Крыху пазней да гурта запрашаецца Кірыл «Кириман» Скамьін (бас-гітара). У сярэдзіне ліпеня 1998 на «Green House Studio» з дапамогаю Алега «Фёдора» Фядоткіна (ударныя) гурт запісвае дэбютны міні-альбом «Зарубило!», які складаецца з сямі твораў. Неўзабаве гэты міні-альбом быў выпушчаны на аўдыёкасетах у фармаце спліта з дэмазапісам «Покупаем волосы» праекта «Киндерсюрприз» Алега «Патяма» Сцепанюка[5].

Насамрэч песень было больш, але гатовых, з музыкаю - толькі сем. Але нам абавязкова хацелася заявіць усім, што ў нас ёсць такія вось песні цудоўныя. Тады яшчэ касеты былі, і я бегаў, ледзь не ўсім мінакам іх уцюхіваў: маўляў, паслухай, гэта ж суперматерыял!
Юры Стыльскі

У чэрвені 1999 года міні-альбом «Зарубило!» быў дапісаны да паўнавартаснага альбома. Запіс адбываўся ў абноўленым складзе, з ударнікам Анатолем Тадорскім з The Shkrobots[6].

У гэты ж час песня «Ехали мы, ехали» трапляе ў другі выпуск аудыёальманаха «Брест-рок-журнал»[7]. Акрамя таго, гэтая кампазіцыя прызнаецца хітом мінскім музычным друкам.

У жніўні 1999 бубнач Анатоль Тадорскі з’язджае з Брэста па размеркаванні і на яго месца ў групу «Дай дарогу!» трапляе Аляксандр «Смуга» Халадкоў. У гэты перыяд група выступае на канцэртных пляцоўках Брэста, раённых цэнтраў Брэсцкай вобласці, а таксама Бабруйска[8].

Вокладку для альбома «Зарубило» рабілі Юры Стыльскі і мастак Уладзімір Ківачук-Ёдаў, які, пачынаючы з альбома «На морозе!», стаў прадусарам, дызайнерам і кліпмэйкерам гурта.

2002. «На морозе»

21 студзеня 2001 года ў брэсцкім ДК Чыгуначнікаў на фестывалі «Алюминиевая зима» гурт прадстаўляе новую праграму «На морозе», якая паслужыла асновай для будучага альбома.

З восені 2001 года і па студзень 2002 года на «Green House studio» «Дай дарогу!» запісвае другі нумарны альбом «На морозе». Ад крытыкаў[9] альбом атрымлівае станоўчыя водгукі: «Уцяжараны брэсцкі рок, у якім можна наскрэбці, да прыкладу, панк з хардкорам. Вельмі добры рок, смею вас запэўніць. Драйвова сыграна, хутка, умела, чалавечыя тэксты — і ўсміхнуцца ёсць дзе і падумаць»[10]. На альбоме ёсць кампазіцыі на трасянцы («Баба-Гром») і польскай мове («Chlopaki z Terespolu»).

У чэрвені 2002 года з гурта сыходзіць Васіль Капылаў.

У 2002—2003 гадах кліпы на песні «На Ямайке» і «Она не знала» трапляюць у хіт-парад «Клип-обойма» на рэспубліканскім тэлебачанні. Такім чынам, творчасць гурта становіцца больш даступнай масавай аўдыторыі і знаходзіць пэўны водгук: кліп «На Ямайке» на працягу доўгага часу трымаецца на другім месцы[11].

8 чэрвеня 2003 года гурт выступае ў брэсцкім кінатэатры «Мір» з новай праграмай, якая ўжо ўяўляла сабой паўнавартаснае шоў з візуальным суправаджэннем. На гэтым канцэрце адбываецца знаёмства музыкаў з будучым дырэктарам «Дай дарогу!» Яўгенам Круком.

14 чэрвеня 2003 года на маскоўскім лэйбле «Real Records» выходзіць зборнік «Бешеные бабки»[12], куды трапляе кампазіцыя «Дай дарогу!» «На Ямайке» (разам з песнямі груп Кирпичи, Ленинград, МультFильмы і інш.).

2004. «20 см»

У 2004 годзе ў групу вяртаецца Алег Фядоткін.

Зімой 2004 года на прафесійным лэйбле GO-Records выходзіць трэці альбом гурта пад назвай «20 см», які атрымаў распаўсюджванне ў трох версіях: «Для папы» (змяшчае ненарматыўную лексіку), «Для мамы» (на запісе прысутнічаюць выключна цэнзурныя варыянты песень) і «Для фанов» (змяшчае песню «Сане»). Упершыню прэзентацыя альбома брэсцкага гурта праходзіць у мінскім клубе «Рэактар». Альбом «20см» надзвычай прыхільна быў успрыняты як крытыкамі[13], так і слухачамі: з яго выхадам істотна ўзрастае папулярнасць групы. Альбом стаў адным са знакавых у творчасці «Дай дарогу!». У Рэспубліканскай музычнай прэсе ён быў ахарактарызаваны як «уцяжараны Брэсцкі рок, у якім можна наскрэбці, да прыкладу, панк з хардкорам».[14] Акрамя дыскаў у якасці носьбітаў, альбом у апошні раз у гісторыі гурта выпускаецца і на аўдыёкасетах.

Падчас яго стварэння да групы далучаецца ўдзельнік прома-групы BrestCity-Hardcore Яўген Крук, які аператыўна ўзяў на сябе абавязкі адміністратара і з 2015 тур-мэнэджэрам «Дай дарогу!». Шмат у чым дзякуючы яго намаганням Геаграфія выступленняў калектыву значна пашыраецца.

Нас дзякавалі, што могуць уключыць касету дома, даць паслухаць бацькам. Мне ўсё адно-якая версія. Мая мама ўсё паслухала і ёй спадабалася. У выкарыстанні ненарматыўнай лексікі няма нічога кепскага, і нічога добрага. Гэта нейтральная пазіцыя. Хай будзе. Тым больш я карыстаю нецэнзурную лексіку не для звязкі слоў, таму што іншых не ведаю, а калі яна прама просіцца, калі выказвае моцныя эмоцыі.
Юры Стыльскі

У 2004 годзе з групай пачынае супрацоўнічаць удзельнік промагрупы «BrestCity-Hardcore» Яўген Крук, які ўзяў на сябе абавязкі адміністратара і тур-мэнэджэра «Дай дарогу!». Шмат у чым дзякуючы яго намаганням геаграфія выступленняў калектыву значна пашыраецца.

У гэты ж перыяд пачаў працаваць афіцыйны сайт калектыву.

У 2005 годзе выходзіць першы акустычны альбом гурта «Акустика-1».

У 2007 годзе група выпускае зборнік сваіх лепшых песень пад назвай «Supersession».

2008. «Д.С.П.Г.»

У 2008 годзе, пасля больш чым трохгадовага перапынку, група выпусціла новы паўнавартасны электрычны альбом пад назвай «Д.С.П.Г». На новы альбом увайшло 19 кампазіцый і некалькі бонусных рэміксаў ад электроннага праекта Стыльскага 4Kuba. Музычны крытык Зміцер Безкаравайны зазначыў, што калі б музыкі працавалі ў Мінску, а не ў Брэсце, то даўно б ужо сталі рок-зоркамі усебеларускага маштабу. У той жа час альбом крытыкавалі за багацце ненарматыўнай лексікі.[15]

У падтрымку новага альбома было знята чатыры кліпа на песьні «День-ночь», «Д.С.П.Г.», «Тома» и «Самородок». Некаторыя з гэтых відэа атрымалі ратацыю на расійскім канале A-One і ўкраінскім Inter-TV.[16]

У 2008 годзе адбылося першае выступленне групы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў рамках мота-фестывалю ў падмаскоўным горадзе Фразіна, і з тых часоў «Дай дарогу!» становіцца пастаянным удзельнікам гэтага open-air.

2011. «Боли нет» ды «Сквозь говно»

У 2011 годзе выходзіць другі акустычны альбом «Боли нет». Дыск складаўся практычна цалкам з новага матэрыялу. Альбом змяшчае ў сябе бонус-версію загалоўнай песні, якую лідар гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі выконвае разам з Сяргеем Міхалком (ex-Ляпіс Трубяцкі, Brutto)[17].

У 2011 годзе публіцы быў прадстаўлены кліп на песню «Температура». Сама песня выйшла яшчэ на альбоме «20 см» 2004 года. Па словах музыкаў, ідэя кліпа нарадзілася зусім раптоўна, калі гурт ехаў паблізу поля, абсыпанага кветкамі пунсовых макаў. Ад моманту першых здымак да выхаду гатовага кліпа прайшоў амаль цэлы год. Шмат часу сышло на мантаж і спецэфекты. За тыдзень да прэм’еры фронтмэн Юрый Стыльскі перапісаў песню, дадаўшы ў яе Сола. Галоўную жаночую ролю выканала мадэль з Брэста Паліна Цыялта.[18]

У 2012 годзе выходзіць альбом «Сквозь говно». Частка песень былі новымі, астатнія-перапісаныя ў электрычнасці песні з леташняга акустычнага «Боли нет». Пасля яго запісу з групы сыходзіць ударнік Алег Фядоткін, месца якога за барабаннай устаноўкай займае Ігар Гусеў. Альбом высока ацэнены крытыкамі і па выніках года «Дай дарогу!» становіцца лаўрэатам прэмій «Даём рады» (Еўрарадыё, Мінск) у намінацыях «Гурт года» і «Альбом года», а таксама ўладальнікам персанальнай ўзнагароды ад мінскага клуба RE:PUBLIC у намінацыі «Самы шалены канцэрт».

У сярэдзіне сакавіка 2013 года «Дай дарогу!» прадставілі новую праграму пад назвай «Велаакустыка». Дзесяць сваіх вядомых песень група запісала з новай аранжыроўкай у акустычнай версіі. Песні былі сыграныя і запісаныя на відэа ў якасці 4К і выкладзеныя ў вольным доступе на YouTube. Здымкі праходзілі ў ангары па рамонце ровараў (ад гэтага і такая назва праграмы)

У канцы 2013 года гурт пакідае бас-гітарыст Кірыл Скамьін, на змену якому прыходзіць Аляксандр Закржэўскі[19]. Да гэтага часу «Дай дарогу!» становіцца вядучай групай і адным з галоўных фестывальных хедлайнераў Беларусі, а ў родным Брэсце — бясспрэчным канцэртным лідарам.

8 мая 2014 года быў прэзентаваны кліп на песню «танкіст», прысвечаны гульцам у World Of Tanks.

У 2014 годзе гурт пачынае актыўна выступаць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (у прыватнасці, становіцца ўдзельнікам фестываляў «Нашествие-2014» і «Доброфест-2014»).

У канцы 2014-пачатку 2015 года група адзначае дзесяцігоддзе альбома «20 см» вялікім турам па беларускіх гарадах[20].

2015. «Дай дарогу!»

У пачатку 2015 года «Дай дарогу!» пачынае працаваць з новым барабаншчыкам Іллёй Церашчуком і прыступае да запісу аднайменнага альбома, прэзентаванага 8 мая 2015 у клубе Re:Public[21].

У 2016 годзе група праводзіць міні-тур па гарадах Расіі сумесна з Noize MC.

У пачатку лета 2016 група «Дай дарогу!» увайшла ў «Топ-5 самых папулярных фестывальных груп Украіны» (па версіі аўтарытэтнага білетнага распаўсюдніка Karabas і інтэрнэт-выдання Neformat), апярэдзіўшы Бумбокс, Ріаnобой, Скрябін і многіх іншых украінскіх выканаўцаў.

У 2016 годзе гурт выпускае беларускамоўны сінгл «Я веру», ужо праз год быў прэзентаваны кліп на гэтую песню.[22]

Дыскаграфія

Склад

Актуальны склад

Тэхнічны склад

Былыя ўдзельнікі

Відэаграфія

Цікавыя факты

Зноскі

  1. «Даём рады» па-панку: абноўленыя «Дай дарогу!» і «Резиновый дом» на біс / Еўрарадыё
  2. Доброфест — Торжественное вручение кубка ДОБРОБАТТЛ-2014… | Доброфест. Архівавана 14 кастрычніка 2018.
  3. Вольскі, Дай Дарогу і Tonqixod — пераможцы прэміі Rock Profi / Еўрарадыё
  4. ДАЙ ДАРОГУ!: «Хотим, чтобы зарубило» | Статьи | Наш НеФормат
  5. Дай Дарогу!
  6. Музыкальная газета :: Дай Дарогу!
  7. «Брест-Рок-Журнал» № 2. ДАЙ ДАРОГУ!: «Ехали Мы, Ехали» — (p) & (c) Брестон, 1999 (MC)
  8. Дай Дарогу!
  9. ДАЙ ДАРОГУ!
  10. Музыкальная газета :: Дай Дарогу!
  11. Дай дорогу!
  12. Звуки.
  13. http://www.nneformat.ru/reviews/?id=913, http://www.nneformat.ru/reviews/?id=1367
  14. http://www.nestor.minsk.by/mg/2003/07/mg30741.html
  15. http://www.experty.by/content/dai-darogu-dspg
  16. https://www.sb.by/articles/zalikhvatskie-pesni-so-stazhem.html
  17. ДАЙ ДАРОГУ!
  18. http://news.tut.by/kaleidoscope/253567.html Архівавана 24 красавіка 2016.
  19. “Дай Дарогу!
  20. “Дай Дарогу!
  21. «Работа, съемная хата, танки и мечта о Мальдивах». Группа «Дай дарогу!» записала альбом о том, что волнует белорусов — Люди onliner.by
  22. 1 2 Прэзентацыя на Еўрарадыё: Кліп на песню «Не веру» гурта Дай Дарогу! / Еўрарадыё
  23. ДАЙ ДАРОГУ! — «20 см» | Рецензии | Наш НеФормат
  24. Дай Дарогу!
  25. ДАЙ ДАРОГУ!
  26. Дай дарогу!
  27. Группа “Дай Дарогу!
  28. Группа “Дай Дарогу!” представила видео на песню “Температура”(нявызн.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гурты Брэста
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Панк-рокавыя гурты Беларусі