wd wp Пошук:

Дабрагашчанскі сельсавет

Дабрагашча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дабрагошча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мормальскага сельсавета (Бор, Мормаль, майстэрня саўгаса «Мормаль» і станцыя Мормаль)[1]. 16 верасня 2011 года скасавана вёска Падхваёва[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1232 чалавекі[3], з іх 92,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  2. Решение Жлобинского районного Совета депутатов от 16 сентября 2011 г. № 77 Об упразднении деревни Подхвоево Доброгощенского сельсовета
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна
Катэгорыя·Дабрагашчанскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе