Дабраво́льшчынскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дабравольшчына.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Дворышчанскага сельсавета[1].