wd wp Пошук:

Дабееўскае

Дабе́еўскаевозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сечна, (выцякае з возера), за 7 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёсак Дабея, Ільінцы, Смяшкова.

Плошча паверхні 2,31 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м, сярэдняя 0,7 м. Даўжыня 2,22 км, найбольшая шырыня 1,35 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Аб’ём вады 1,65 млн. м³. Плошча вадазбору 32 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе дасягаюць вышыні 4—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Возера слабапраточнае, дыстрофнае. Злучана ручаём з азёрамі Круглік, Мошна і Зыскаўскае. Моцна зарастае. Сярод расліннасці: рдзесты, шышняк, харавыя водарасці.

У возеры водзяцца шчупак, карась, лінь, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Узровень вады ў возеры паніжаны на 1 метр у мэтах здабычы сапрапелю (Дабееўскае радовішча сапрапелю аб’ёмам 11,9 млн. м³)[1].

Зноскі

  1. Рачэўскі А. М. Дабееўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці