wd wp Пошук:

Гісторыя герба Расіі

Храналогія

1261, Візантыя

Герб Палеалогаў, XV ст.

Арол быў знакам позняй Рымскай імперыі (Усходняй і Заходняй), а пасля падзення Захаду стаў знакам Візантыйскай імперыі. Двухгаловы арол быў намаляваны на родавым гербе дынастыі Палеалогаў — апошняй імператарскай дынастыі Візантыі (12611453).

1497

Пячатка Івана III, 1497 год

На пячатцы Івна III першапачаткова быў намаляваны «ездзец» — знак Масквы і ўсяго Маскоўскага княства. Двухгаловы арол быў прыняты дзяржаўным гербам пасля яго шлюбу з Соф’яй (Зояй) Палеалог, пляменніцай апошняга імператара Візантыі Канстанціна Палеалога, у 1472 годзе, як знак перадачы спадчыны загінуўшай Візантыі Рускай дзяржаве.

Пасля канчатковай ліквідацыі залежнасці ад Залатой Арды ўпершыню з’яўляецца вялікакняжацкая пячатка Івана III, замацаваўшая ў 1497 годзе яго грамату на зямельныя ўладанні ўдзельных князёў. Тады жа выявы пазалочанага двухгаловага арла на чырвоным полі з’явіліся на сценах Гранавітай палаты ў Крамлі.

1582

Пячатка Івана IV, 1582 год
Пячатка цара Фёдара Іванавіча (1589 г.)
Пры [Іване IV](/Іван_IV "Іван IV"), першым [рускім](/Рускія "Рускія") [цары](/Цар "Цар"), герб [Рускай дзяржавы](/Маскоўская_дзяржава "Маскоўская дзяржава") дапаўняецца ў цэнтры спачатку [аднарогам](/Аднарог "Аднарог"), а затым — замест яго — традыцыйным маскоўскім знакам — **вершнікам-змеяборцам**. Таксама з'яўляецца **[праваслаўная](/Праваслаўе "Праваслаўе") сімволіка**, якая адлюстроўвае ролю афіцыйнай [рэлігіі](/Рэлігія "Рэлігія").

1605

Пячатка Лжэдзмітрыя I (1605 г.)

Падчас смуты рускі дзяржаўны знак актыўна выкарыстоўваўся Ілжэдзмітрыямі (I, II, III) .

У адрозненне ад візантыйскага ўзору і, магчыма, пад уплывам герба Свяшчэннай Рымскай імперыі двухгаловы арол стаў паказвацца з паднятымі крыламі.

1625

Арол з пячаткі цара Аляксея Міхайлавіча (1667 г.)

Пасля 1625-га года двухгаловы арол паказваецца з трыма каронамі. Паводле розных версій, тры кароны маглі азначаць заваяваныя Казанскае, Астраханскае і Сібірскае царствы, або саюз Вялікай Русі, Малой Русі і Белай Русі.

У часы цара Аляксея Міхайлавіча арол атрымлівае знакі ўлады: скіпетр і дзяржаву.

1699

Герб Расіі ў дзённіку Корба (1699 г., з кнігі А. Б. Лакіера)

У часы кіравання Пятра I сакратар аўстрыйскага пасла ў Расіі І.-Г. Корб вядзе «Дзённік падарожжа ў Масковію», у якім апісвае прыбліжаных Пятра і расправу над стральцамі. Дзённік цікавы як чарговы погляд на Расію вачамі замежніка, у тым ліку ўтрымлівае падрабязную выяву герба Расіі.

Пасля 1699-га года герб паказваецца з элементамі Андрэеўскага ордэна, уведзенага Пятром. Арол становіцца чорным пад уплывам заходнееўрапейскіх гербаў. «Ездзец» на гербе часам імянуецца «гасударам» (указ 1704 года), але па сутнасці паказваецца Георгій Пераможца, што зафіксавана ў пазнейшых дакументах 1730-х гадоў.

1730

У 1730-х-1740-х гадах герб атрымлівае надоўга замацаваную форму. У 1736 годзе імператрыца Анна Іаанаўна запрашае швейцарца па паходжанні, шведскага гравёра І. К. Гедлингера, які выгравіраваў да 1740 года Дзяржаўную пячаць, якая выкарыстоўвалася з невялікімі зменамі да 1856 года.

1800

Герб Расіі з Мальтыйскім крыжам, 1800 год
Пасля заваёвы [Мальты](/Мальта "Мальта") [Напалеонам](/Напалеон_I_Банапарт "Напалеон I Банапарт"), імператар [Павел I](/Павел_I,_імператар_расійскі "Павел I, імператар расійскі") становіцца главой [Мальтыйскага Ордэна](/Мальтыйскі_Ордэн "Мальтыйскі Ордэн"). У [1799](/1799 "1799") годзе Павел I падпісвае «Указ аб уключэнні ў расійскі герб [Мальтыйскага крыжа](/Мальтыйскі_крыж "Мальтыйскі крыж") пад [каронай](/Мальтыйская_карона "Мальтыйская карона")». Крыж размясціўся на грудзі арла, пад маскоўскім гербам (які быў названы «карэнным гербам Расіі»). Таксама імператар прадпрымае спробу распрацаваць і ўвесці поўны герб Расійскай імперыі. У [1800](/1800 "1800") годзе ён прапанаваў складаны герб, на якім у шматпольным шчыце і на дзевяці малых шчытах было размешчана сорак тры герба. Аднак, прыняць гэты герб да смерці Паўла не паспяваюць.

1830

Герб Расіі, 1825 год
Герб Расіі, 1830 год

Дагэтуль з’яўляюцца розныя варыянты герба: напрыклад, арол мог мець адну карону і трымаць вянок, маланкі («пяруны») або паходня. Імператар Мікалай I прымае два афіцыйных тыпу гербаў: на адным, спрошчаным, у арла толькі асноўныя элементы. На другім, афіцыйным варыянце герба, на крылах арла з’яўляюцца тытульныя гербы: на правым — Казанскі, Астраханскі, Сібірскі, на левым — Польскі, Таўрычаскі, Фінляндскі.

1857

Вялікі дзяржаўны герб Расіі, 1882 год
Вялікі дзяржаўны герб Расіі, 1857 год
Пры імператары [Аляксандры II](/Аляксандр_II,_імператар_расійскі "Аляксандр II, імператар расійскі"), пад кіраўніцтвам [геральдмейсцера барона Кене](/Барыс_Васільевіч_Кене "Барыс Васільевіч Кене") была праведзена [геральдычная](/Геральдыка "Геральдыка") рэформа. Арол на малюнку атрымаў новыя рысы, запазычаныя ў заходняй Еўропы — напрыклад, герб з Георгіем Пераможцам быў звернуты налева. Малы дзяржаўны герб быў зацверджаны [8 снежня](/8_снежня "8 снежня") [1856](/1856 "1856") года. На ім таксама дадаліся новыя шчыты з гербамі тэрыторый у складзе Расійскай Імперыі.

Усяго жа да 11 красавіка 1857 года быў створаны і прыняты цэлы камплект з гербаў, уключаючы Вялікі, Сярэдні і Малы дзяржаўныя гербы, і іншыя — агулам сто дзесяць малюнкаў. Герб застанецца практычна нязменным аж да самой лютаўскай рэвалюцыі, будуць уносіцца толькі невялікія змены: напрыклад, пры імператары Аляксандры III дадасца герб Туркестана — яшчэ адной правінцыі Расійскай Імперыі.

Presented drawing of Artist Igor Barbe, 2006, “Greater Coat of Arms of the Russian Empire” 1882-1917

1917

Герб Расіі пры Часовым урадзе, 1917 год

Пасля лютаўскай рэвалюцыі і прыходу да ўлады Часовага ўрада герб губляе абсалютна ўсё атрыбуты; застаецца адзін арол, перарысаваны з пячаткі Івана III. У такім выглядзе герб праіснаваў да прыняцця герба РСФСР 24 ліпеня 1918 года і герба СССР 6 ліпеня 1923 года.

1993

Сучасны дзяржаўны герб Расіі

Сучасны дзяржаўны герб быў прыняты ў 1993 годзе. Ён замяніў герб РСФСР (а да таго герб СССР) у якасці дзяржаўнага. Сучасны герб утрымлівае асноўныя гістарычныя элементы герба Расійскай Імперыі акрамя Андрэеўскага ордэна.

У 2000 года быў прыняты закон «Аб Дзяржаўным Гербе Расійскай Федэрацыі» Архівавана 13 чэрвеня 2008., які ўсталёўвае апісанне і парадак выкарыстання герба.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Расіі
Катэгорыя·Гербы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Храналогіі
Катэгорыя·Гісторыя Расіі