wd wp Пошук:

Гірсу

Руіны Гірсу

Гірсу (араб. جيرسو‎‎), у нашы дні Тэло (араб. تيلوه‎‎) — помнік археалогіі на месцы аднайменнага шумерскага горада за 250 км на паўднёвы ўсход ад Багдада, сталіцы Ірака.

Гірсу быў заснаваны ў пачатку 3 тысячагоддзя да н. э. і з’яўляўся важным сельскагаспадарчым цэнтрам паміж Тыграм і Еўфратам. Заступнікам горада лічыўся бог вайны і земляробства Нінгірсу.

Першапачаткова Гірсу знаходзіўся ў залежнасці ад Лагаша. Тут кіравалі такія вядомыя палітычныя жыхары Шумера, як Уруінімгіна і Гудэа. У эпоху трэцяй дынастыі Ура ператварыўся ў адміністрацыйны цэнтр асобнай правінцыі. Пасля заняпаду Ура згубіў сваю значнасць, але заставаўся населеным амаль да канца 1 тысячагоддзя да н. э.

Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1877 годзе. Месцазнаходжанне Гірсу — адзін з найлепей даследаваных археалагічных помнікаў старажытнага Шумера. Тут было знойдзена каля 50 тысяч клінапісных таблетак.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гарады Шумера
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Іраку
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96