wd wp Пошук:

Гіпуравая кіслата

Гіпуравая кіслата , C9H9NO3 — злучэнне рэшткаў бензойнай кіслаты і гліцыну.

Бескаляровае крышталічнае рэчыва. Тэмпература плаўлення 187,5 °С. Утвараецца ў большасці жывёл і ў чалавека пераважна ў печані і, ў меншай ступені, у нырках (у сабак толькі ў нырках[1]). Выводзіцца з мачой. Біялагічнае значэнне сінтэзу гіпуравай кіслаты ў арганізме — звязванне бензойнай кіслаты, якая вызваляецца пры разбурэнні араматычных злучэнняў, якія ўваходзяць у склад раслінных тканак.

Сінтэз і выкарыстанне

Стандартны лабараторны метад сінтэзу гіпуравай кіслаты — бензаіліраванне гліцына паводле Шотэн-Баўмана[2]

Дзякуючы сваёй дасяжнасці гіпуравая кіслата шырока выкарыстоўваецца ў якасці с N-ацыламінакіслотнага кампанента ў сінтэзе паводле Эрленмеера азлактонаў[3], якія, у сваю чаргу, выкарыстоўваюцца для сінтэза пептыдаў, a-кетакіслот і a-амінакіслот[4]:

У чалавека за суткі з мачой выводзіцца 0,1—2 г гіпуравай кіслаты. Проба на сінтэз гіпуравай кіслаты з’яўляецца паказчыкам здольнасці печані абясшкоджваць таксічныя рэчывы[1] (проба Квіка—Пытэля)[5].

Зноскі

  1. 1 2 Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)
  2. A. W. Ingersoll, S. H. Babcock. Hippuric acid. Organic Syntheses, Coll. Vol. 2, p.328 (1943); Vol. 12, p.40 (1932).
  3. Johannes S. Buck and Walter S. Ide. Azlactone of Α-benzoylamino-Β-(3,4-dimethoxyphenyl)-acrylic acid. Organic Syntheses, Coll. Vol. 2, p.55 (1943); Vol. 13, p.8 (1933).
  4. H. R. Snyder, J. S. Buck, and W. S. Ide. Homoveratric acid. Organic Syntheses, Coll. Vol. 2, p.333 (1943); Vol. 15, p.31 (1935).
  5. Органические вещества мочи // ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вытворныя амінакіслот
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі