«Гульні ў палях Госпада» (англ.: At Play in the Fields of the Lord) — мастацкі фільм 1991 года рэжысёра Эктара Бабенка. Галоўныя ролі выканалі Том Берэнджэр[en], Джон Літгау[en], Дэрыл Ханна[en], Эйдан Куін[en], Том Уэйтс[en], Кэці Бэйтс[5].
У некранутых джунглях Амазонкі, на зямлі індзейскага племені Ніаруна выяўлены радовішчы золата. І вось група амерыканцаў, розных па сваім характары і становішчы, адпраўляецца ў гэты край. Тут і місіянеры, якія збіраюцца навярнуць дзікуноў племені ў хрысціянства, і публіка панебяспечней, найміты, чыя задача — сагнаць індзейцаў з іх зямлі, дзе знойдзена золата. І зусім няважна, з якімі намерамі яны прыйшлі — самымі добрымі ці, наадварот, несумленнымі, — важна, што іх прыход у любым выпадку пагражае індзейцам катастрофай.
Асноўны артыкул: Гульні ў палях Госпада (саўндтрэк) Музычнае суправаджэнне да фільма «Патаемны сад» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер.
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 2 намінацыямі[6].
Кінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса | 14.12.1991 | Найлепшая музыка | Збігнеў Прайснер[~ 1] | Перамога | [7][8] |
Залаты глобус | 18.01.1992[en] | Найлепшая арыгінальная музыка[en] | Збігнеў Прайснер | Намінацыя | [9] |
Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі | 1992 | Прэмія «Scripter[en]» | Эктар Бабенка (сцэнарыст) Жан-Клод Кар’ер[en] (сцэнарыст) Пітэр Мацісэн[en] (аўтар) |
Намінацыя |