.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Герд Гудрун Марыя Шыман (шведск.: Gerd Gudrun Maria Schyman, нар. 9 чэрвеня 1948, Тэбю, лен Стакгольм) — шведскі палітык. Заснавальніца партыі Фемінісцкая ініцыятыва, спікер у 2005—2011 гг. і лідар у 2013—2019 гг. Левай партыі ў 1993—2003 гг. Дэпутат Рыксдага ў 1988—2006 гадах ад лена Стакгольм
На парламенцкіх выбарах 20 верасня 1998 года Левая партыя пад кіраўніцтвам Гудрун Шыман атрымала 631 011 галасоў (12,0 %), што з’яўляецца лепшым яе вынікам за ўсю гісторыю.
У 2003 годзе Гудрун Шыман пакінула Левую партыю і ў 2005 годзе стварыла партыю Фемінісцкая ініцыятыва. На выбарах у Еўрапейскі парламент 25 мая 2014 года партыя атрымала 204 005 галасоў (5,5 %) і першы кандыдат у спісе партыі Сарая Пост атрымала мандат. На парламенцкіх выбарах 14 верасня 2014 года партыя атрымала 194 719 галасоў (3,12 %), не пераадолела выбарчы «парог» на дзяржаўнай акрузе ў 4 %, але атрымала месцы ў 13 муніцыпальных саветах, у тым ліку Стакгольма, Мальмё і Умеа. 10 лютага 2019 года Гудрун Шыман сышла ў адстаўку з пасады лідара партыі.
У 1998 годзе ў выдавецтве Fischer выйшла аўтабіяграфія «Gudrun Schyman: Människa, kvinna, mamma, älskarinna, partiledare». У ёй Гудрун Шыман прызналася ў праблемах на глебе алкагалізму. Яе шчырасць рэзка дадала папулярнасці. Прыняла ўдзел у кнізе Skål! 14 berättelser — hur det var, vad som hände och hur det är nu пісьменніцы Анн Цёрнблад, якая выйшла ў выдавецтве Sellin & partner ў 2009 годзе. У кнізе 14 вядомых людзей распавядаюць як алкаголь паўплываў на іх жыццё.