wd wp Пошук:

Гувахаці

Гувахаці (англ.: Guwahati, асам. গুৱাহাটী) — найбуйнейшы горад у індыйскім штаце Асам. Насельніцтва — 957 352 чал. (2011 г.).

Геаграфія

Горад абмежаваны на поўначы ракой Брахмапутра, на поўдні — горным масівам. Цэнтральнай часткай лічыцца ўзбярэжжа Брахмапутры. Характэрны трапічны клімат з сярэднегадавой тэмпературай +22 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 2054 мм. Найбольш вільготным з’яўляецца сезон мусонаў з мая да верасня.

Гісторыя

Лічыцца, што горад на месцы Гувахаці ўпершыню ўзгадваецца ў Рамаяне. Ён меў назву Прагдж’ётыша і быў цэнтрам аднайменнай дзяржавы, потым дзяржавы Камарупа. У XI ст. быў заснаваны горад Камарупанагар. Сучасная назва паходзіць з асамскай мовы і значыць «арэхавы рынак».

Эканоміка

У 2006 г. Гувахаці заняў 17 месца па ўзроўню жыцця сярод гарадоў Індыі. З’яўляецца важным цэнтрам банкаўскага абслугоўвання, нафтавай і чайнай прамысловасці.

Інфраструктура

У Гувахаці знаходзяцца штаб-кватэра паліцыі штата Асам, высокі суд, улада якога распаўсюджваецца на Асам і суседнія штаты, працуе болей за 20 устаноў вышэйшай адукацыі, інстытут сацыяльных навук, некалькі спартыўных стадыёнаў.

Нацыянальная чыгунка і шаша нумар 27 злучаюць Гувахаці са штатамі Заходняя Бенгалія і Біхар. У 20 км ад горада знаходзіцца міжнародны аэрапорт. Гувахаці — найбуйнешы індыйскі порт на рацэ Брахмапутра.

Зноскі

Спасылкі

Guwahati даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Асама