wd wp Пошук:

Асамская мова

Асамская мова (саманазва Асам) — мова інда-арыйскай групы індаеўрапейскай сям’і. З’яўляецца роднай для асамцаў, прыкладна для 15 мільёнаў чалавек, якія жывуць пераважна ў паўночна-ўсходнім індыйскім штаце Асам і суседніх штатах. Невялікія меншасці, якія гавораць на асамскай мове, жывуць таксама ў Бангладэш і ў Бутане. Пісьменнасць на аснове старажытнай пісьмовасці дзяржавы Камарупа.

Асамская мова блізкая да бенгальскай мовы і орыя. Усе тры мовы паходзяць з магадхі, усходняга дыялекту пракрыта. Самыя старажытныя захаваныя скруткі на асамскай мове датуюцца XIV стагоддзем, часам праўлення караля Дурлабхнараяна.

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

প্ৰথম পৃষ্ঠা асамскай

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Індаарыйскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Індыі
Катэгорыя·Мовы Бутана