wd wp Пошук:

Грэгары Лемаршаль

Грэгары Лемаршаль (фр.: Grégory Lemarchal; 13 мая 1983, Ла-Тронш, Францыя — 30 красавіка 2007, Парыж, Францыя) — французскі спявак.

Біяграфія

Грэгары Лемаршаль нарадзіўся ў мястэчку Ла-Тронш, недалёка ад Шамберы, дэпартамент Савоя. У два гады ў яго выявілі мукавісцыдоз.

Удзельнічаў у мясцовых тэлевізійных конкурсах (Tremplin des étoiles ў 1999 годзе) і перадачах (Graines de Stars ў 1999 годзе).

22 снежня 2004 г. стаў пераможцам чацвёртага сезону французскай Star Academy, стаўшы першым у гісторыі праекта пераможцам-мужчынам. За яго прагаласавала 80 % тэлегледачоў.

18 красавіка 2005 выйшаў яго першы альбом «Je deviens moi» (Я станаўлюся сабой).

У студзені 2006 г. ён атрымлівае прэмію — «Адкрыццё года» на NRJ Music Awards. З 9 мая па 26 мая 2006 г. ён з вялікім поспехам гастралюе па Францыі, Бельгіі і Швейцарыі. 29,30,31 мая і 24 чэрвеня Грэгары выступіў у легендарнай «Алімпіі».

У лютым 2007 ён заяўляе, што вымушаны зрабіць паўзу з-за дрэннага здароўя. Нягледзячы на гэта, запланаваны другі альбом. У пачатку красавіка ён праспяваў Vivo per lei з Элен Сегара.

У лютым 2007 года стан здароўя спевака сур’ёзна пагаршаецца, яму патрабуецца перасадка лёгкіх. 30 красавіка 2007 года ён памёр. Пахаваны на могілках мястэчка Саназ ў Савоі.

7 чэрвеня 2007 г. была афіцыйна зарэгістраваная Асацыяцыя супраць мукавісцыдоза імя Грэгары Лемаршаля — «Association Gregory Lemarchal». 18 чэрвеня 2007 г. быў прадстаўлены шырокай публіцы яго другі альбом.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Gregory Lemarchal // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі шоу талентаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ла-Троншы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ад мукавісцыдоза
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Сюрэне