Груды́[1] (трансліт.: Hrudy, руск.: Груды) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 3 жыхары, 3 гаспадаркі (2005).
Паводле перапісу 1897 годзе фальварак у Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 4 вяскоўцы.