wd wp Пошук:

Грацкі тэхнічны ўніверсітэт

Грацкі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Graz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Грац.

Агульная характарыстыка

Заснаваны эрцгерцагам Іаганам ў 1811 годзе. З’яўляецца адным з пяці універсітэтаў у Штырыі. Сем факультэтаў прапануюць 19 праграм бакалаўрыяту і 34 праграмы магістратуры (з іх 17 англамоўных) з тэхніка-прыродазнаўчай спецыялізацыяй. Дактарантура налічвае 14 спецыяльнасцей. Навуковыя даследаванні праводзяцца сумесна з Універсітэтам Карла і Франца.

Штогод ВНУ налічвае каля 1 800 выпускнікоў. Ва ўніверсітэце працуе больш за 3 800 супрацоўнікаў і навучаецца каля 16 500 студэнтаў. У Аўстрыі ўніверсітэт ўваходзіць у лік універсітэтаў з самымі высокімі даходамі ад трэціх асоб. Грацкі тэхнічны ўніверсітэт разам з Леабенскім універсітэтам і Венскім тэхнічным універсітэтам ўтварае Асацыяцыю аўстрыйскіх тэхнічных універсітэтаў, у якой навучаецца каля 45 000 студэнтаў.

Зноскі

  1. https://suasprod.noc-science.at/XLCubedWeb/WebForm/ShowReport.aspx?rep=004+studierende%2f001+universit%u00e4ten%2f003+studierende+nach+universit%u00e4ten.xml&toolbar=true

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1811 годзе