wd wp Пошук:

Венскі тэхнічны ўніверсітэт

Венскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Wien, скар. TU Wien) — адзін з буйных універсітэтаў у Вене, заснаваны ў 1815 годзе пад назвай «Імператарска-каралеўскі політэхнічны інстытут». У цяперашні час ва ўніверсітэце 8 факультэтаў з 56 інстытутамі, якія ўключаюць 21 аддзяленне бакалаўрыяту, 43 аддзяленні магістратуры і 3 аддзяленні дактарантуры. Ва ўніверсітэце навучаюцца 17.600 студэнтаў (19 % замежнікаў, 30 % жанчын). Штат складае 4 тыс. супрацоўнікаў, з іх 1800 — выкладчыцкі склад. Вучэбная праграма і даследчая дзейнасць універсітэта сканцэнтравана на тэхнічных і прыродазнаўчых навуках.

У 2005 годзе Венскі тэхнічны універсітэт заняў 32 месца ў спісе лепшых тэхнічных універсітэтах свету, або 8-е месца ў Еўропе.

Факультэты і інстытуты

Гісторыя

Галоўны будынак універсітэта

Політэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1815 годзе імператарам Францам II. 6 лістапада 1815 года ўрачыста адчыніліся дзверы ВНУ, а на наступны дзень пачаліся лекцыі.

У 1872 годзе політэхнічны інстытут быў ператвораны ў Вышэйшую тэхнічную школу.

З 1919 года ў універсітэт пачалі прымаць жанчын.

У 1975 годзе Вышэйшая тэхнічная школа была перайменаваная ў Венскі тэхнічны ўніверсітэт.

Асноўныя корпуса тэхнічнага універсітэта знаходзяцца ў цэнтры Вены на плошчы Карлсплац, па суседстве са шматлікімі помнікамі культуры (царквой Карла, гістарычным музеем горада Вены, Музычным таварыствам).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі Аўстрыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1815 годзе