wd wp Пошук:

Артаклаз

Артаклаз

Артаклаз — мінерал з групы палявых шпатаў, К(АlSi3О8).

Назва паходзіць ад грэчаскіх слоў, якія ў перакладзе ааначаюць «прамыя» і «трэшчына», за прамы вугал паміж плоскасцямі спайнасці. Належыць да групы каліева-натравых палявых шпатаў.

Зярняты няправільнай формы. Прызматычныя, таблітчатыя крышталі, двайніковыя зросткі. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты. Бляск шкляны, на плоскасцях спайнасці жамчужны або перламутравы. Рысы не дае. Спайнасць дасканалая ў двух напрамках пад вуглом 90°. Цвёрдасць каля 6. Шчыльнасць каля 2,5 г/см³. Сінгонія манаклінная.

Сустракаецца ў магматычных і метамарфічных пародах крышталічнага фундамента Усходне-Еўрапейскай платформы. Разнавіднасці: сонечны камень з залацістым бляскам, месячны камень — блакітнавата-серабрысты. Артаклаз — пародаўтваральны мінерал гранітаў, сіенітаў, гнейсаў і інш.

Прымяняецца ў керамічнай прамысловасці, вытворчасці фарфору, фаянсу, эмалей, палівы, у шкляной прамысловасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Мінералы