wd wp Пошук:

Гранвіль

Гранвіль (фр.: Granville, нармандск.: Graunville) — камуна на паўночным захадзе Францыі, знаходзіцца ў рэгіёне Нармандыя, дэпартамент Манш, акруга Аўранш, цэнтр аднайменнага кантона. Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Сен-Ло і за 91 км на поўдзень ад Шэрбур-ан-Катантэна. Марскі і кліматычны курорт на беразе заліва Мон-Сен-Мішэль на заходнім узбярэжжы паўвострава Катантэн. Гранвіль вядомы з XI стагоддзя. Былы ваенны і каперскі порт, цяпер — адзін з найбуйнейшых партоў промыслу створкавых малюскаў у Францыі. У цэнтры горада знаходзіцца чыгуначная станцыя Гранвіль — канцавая лініі Аржантан — Гранвіль.

Зноскі

  1. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  3. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Манш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных