wd wp Пошук:

Грамадскі голас

Грама́дскі Го́лас — газета Беларускай часовай рады, якая гуртавала прадстаўнікоў гэтак званай «паланафільскай арыентацыі» ў нацыянальным руху Заходняй Беларусі, у часы міжваеннай Польшчы. Выдавалася з 22 чэрвеня 1924 года да 28 студзеня 1926 года ў Вільні на беларускай мове[1].

Публікавала літаратурныя творы Казіміра Сваяка, Францішка Аляхновіча, Макара Краўцова і іншых, пераклады з французскай, іспанскай, рускай і польскай моў.

Рэдактарам газеты быў Язэп Салавей. Прычынай перапынення выхаду выдання была раптоўная смерць адказнага рэдактара ў студзені 1926 года. З таго часу замест «Грамадскага Голасу» выдавалася газета «Беларускае слова».

Зноскі

  1. А. С. Ліс. «Грамадскі голас» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 398.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·1924 год у Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Газеты Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Беларуская часовая рада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Паланафільства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак