wd wp Пошук:

Беларуская часовая рада

Беларуская часовая рада (БЧР, Часовая беларуская рада) — палітычнае аб’яднанне польскай арыентацыі ў Заходняй Беларусі.

Існавала ў 19241926 у Вільні. Заснавальнікі і ідэолагі В. Адамовіч, С. Валэйша, А. Паўлюкевіч, Я. Салавей. Друкаваны орган — газета «Грамадскі голас».

На думку арганізатараў, БЧР узнікла «як апазіцыя Беларускаму пасольскаму клубу, яго камунізуючай ідэалогіі і рэвалюцыйным метадам». Рада пракламавала непадзельнасць і суверэннасць Беларусі, хоць фактычна задавальнялася культурна-нацыянальнай аўтаноміяй у рамках Польшчы. Заклікала да еднасці, стварэння адзінага нацыянальнага фронту. Непрымірыма ставілася да эміграцыйнага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі і ўрада БССР. З узнікненнем Беларускай сялянска-работніцкай грамады і шырокім разгортваннем нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі БЧР распалася, а дзейнасць асобных яе прадстаўнікоў, асабліва Паўлюкевіча, вырадзілася ў дагаджанне польскім уладам, жыраванне на беларускай ідэі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Арганізацыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Беларуская часовая рада