wd wp Пошук:

Грабніца Небамуна

Грабніца Небамуна — пахаванне страражытнаегіпецкага пісара і ўлікоўца збожжа па імені Небамун, дакладнае знаходжанне якой цяпер страчана.

Гісторыя

Вядома, што грабніца знаходзілася ў Фіванскім некропалі, які размешчаны на заходнім узбярэжжы ракі Ніла ў Фівах (сучасны Луксор, Егіпет). Грабніца стала крыніцай знакамітых дэкараваных сцэн, знятых з яе сцен, якія цяпер выстаўляюцца ў Брытанскім музеі ў Лондане[1][2].

Сам Небамун, які жыў каля 1350 года да н.э., быў чыноўнікам сярэдняга рангу, які служыў пісарам і ўлікоўцам зерня ў Фіванскім храмавым комплексе, прысвечаным Амону. Яго грабніца была адкрыта ў 1820 годзе маладым грэкам, Джаванні («Янні») д’Атаназі, які дзейнічаў як агент для егіптолага Генры Сальта, брытанскага генеральнага консула.

Апісанне

Абтынкаваныя сцены грабніцы былі багата і па-майстэрску ўпрыгожаны жывымі фрэскамі, якія паказваюць ідэалізаванае ўяўленне пра жыццё і дзейнасць Небамуна[3].

Самымі вядомымі выявамі з грабніцы з’яўляецца фрэска, на якой Небамун палюе на птушак, танцуючыя дзяўчыны на піру і пруд у садзе[4]. У 2009 годзе Брытанскі музей адкрыў новую галерэю, прысвечаную адлюстраванню адзінаццаці адноўленых фрагментаў сцен з грабніцы. Яны былі апісаны як найвялікшыя захаваныя карціны са Старажытнага Егіпта, і як адзін з найвялікшых скарбаў музея[5][6].

Галерэя

У культуры

Поль Гаген. «Ta Matete», 1892
Лоўрэнс Альма-Тадэма. «Іосіф — наглядчык збожжасховішча фараона», 1874

Розныя сцэны з карцін былі выкарыстаныя сучаснымі мастакамі. Лоўрэнс Альма-Тадэма ўключыў сцэну, на якой пасуцца гусі, для аздаблення сцяны ў сваёй карціне «Іосіф — наглядчык збожжасховішча фараона» (1874), а Поль Гаген выкарыстаў частку сцэны банкету ў якасці кампазіцыйнага плану ў яго «Ta Matete» (1892)[7].

Зноскі

  1. Richard Parkinson,The Painted Tomb Chapel of Nebamun, British Museum Press, 2008
  2. New Egyptian Gallery at the British Museum. Праверана 1 верасня 2008.
  3. Parkinson, at 14
  4. Parkinson, at 63ff
  5. Parkinson, at 9
  6. New Egyptian Gallery at the British Museum. Праверана 1 верасня 2008.
  7. Philip McCouat, «Lost masterpieces of ancient Egyptian art from the Nebamun tomb-chhapel» Journal of Art in Society http://artinsociety.com
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старажытны Егіпет
Катэгорыя·Фіванскія некропалі
Катэгорыя·XIV стагоддзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Грабніцы
Катэгорыя·Пахавальні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты