wd wp Пошук:

Фіванскі некропаль

Фіванскі некропаль — месца на заходнім беразе Ніла, насупраць старажытнаегіпецкага горада Фівы. Некропаль выкарыстоўваўся для рытуальных пахаванняў большую частку эпохі фараонаў, пачынаючы з 1-га пераходнага перыяду, асабліва ў часы Новага Царства[1].

Памінальныя храмы

Царскія грабніцы

Даліна вяльможаў

Іншае

Дэйр эль-Медзіна(руск.) бел.

Вадзі-Габанат

Грабніца трох іншаземных жонак Тутмоса III, адкрытая ў 1916 г. Пры раскопках тут была знойдзена залатая дыядэма, упрыгожаная галовамі газэляў, якая цяпер захоўваецца ў Нью-Ёрку[2].

Ком Эс-Самак

Вялікі храм-кіёск у 2,5 км на поўдзень ад Малкаты(руск.) бел., выяўлены экспедыцыяй Такійскага ўніверсітэта Васеда ў 1974 годзе. Храм быў узведзены з сырцовай цэглы і меў высокі пастамент з пандусам і лесвіцай. Пры раскопках былі знойдзены фрагменты роспісу. Гэты храм прызначаўся для святкавання 30-гадовага юбілею праўлення Аменхатэпа III[3].

Каср Эль-Агуз

Невялікі, добра захаваны храм, прысвечаны культу Тота. Ён быў пабудаваны ў час праўлення Пталамея VIII Эвергета[4].

Зноскі

  1. Войтех Замаровский. Их величества пирамиды, — Наука, 1986
  2. Lilyquist C., Hoch J. E., Peden A. J. The Tomb of Three Foreign Wives of Tuthmosis III in the Wady Gabbanat El-Qurud. New-York, 2003
  3. Malqata-South I Kom el-Samak, Archeological and Architectural Reports. Tokyo, 1983. Watanabe Y., Seki K. The architecture of Kom el-Samak at Malkata South: a study of architectural restoration. Tokyo, 1986).
  4. Mallet D. Le Qasr el-Agouz. Cairo, 1909. Quaegebeur J. Qasr el-Aguz // Helck W. Lexikon Agyptologie V. S. 40-41
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Егіпце
Катэгорыя·Некропалі Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Фіванскія некропалі