Небамун — чыноўнік сярэдняга рангу, які быў пісарам і ўлікоўцам збожжа ў перыяд Новага царства ў Старажытным Егіпце.
Небамун, як мяркуюць, жыў каля 1350 г. да н.э.(руск.) бел. і працаваў у велізарным храмавым комплексе каля Фіваў (цяпер Луксор), дзе шанаваўся дзяржаўны бог Амон. Яго імя перакладаецца як «Гасподзь мой Амон», і яго сувязь з храмам, у спалучэнні з важнасцю паставак збожжа ў Егіпет, азначала, што ён быў важным на практыцы чалавекам, хоць і не самага высокага рангу[1].
Асноўны артыкул: Грабніца Небамуна Небамун вядомы сёння з-за адкрыцця ў 1820 годзе яго багата ўпрыгожанай грабніцы на заходнім беразе Ніла ў Фівах. Хоць дакладнае месцазнаходжанне гэтай магілы цяпер страчана, фрызы з насценным роспісам з грабніцы былі набыты Брытанскім музеям, дзе яны цяпер знаходзяцца і лічацца адным з найвялікшых скарбаў яго фондаў[2][3].
![]() |
Небамун на Вікісховішчы |
---|
Гэты артыкул аб аб’екце, які знаходзіцца ў Брытанскім музеі. Ён змешчаны ў Зале 61.
Тэмы гэтай старонкі (7):