Гоцкі альманах (Almanach de Gotha) — самы аўтарытэтны даведнік па генеалогіі еўрапейскай арыстакратыі, які штогод выдаваўся на нямецкай і французскай мовах у 1763—1944 гадах у горадзе Гота (герцагства Саксен-Кобург-Гота).
Уключаў радаводы кіруючых дамоў і найбольш значных родаў тытулаванага (пераважна медыятызаванага) дваранства Еўропы. Пачынаючы з 1997 года прадпрынята некалькі спроб аднавіць выданне альманаха.