У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гомель (значэнні).
Го́мель-Цотны (трансліт.: Homieĺ-Cotny, руск.: Гомель-Чётный)[1] — прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гомельскай вобласці. Размешчаны ў горадзе Гомелі.
Чыгуначная платформа знаходзіцца паміж станцыямі Гомель-Пасажырскі і Цэнтраліт, на вуліцы Гападарчая алея.
Прыпыначны пункт знаходзіцца ў Бахмацкім парку. Каля яго знаходзіцца Лакаматыўнае дэпо Гомель.
Паблізу, па вуліцы Палеская, ажыццяўляецца рух грамадскага транспарту — маршрутаў аўтобуса № 16 і № 33.
Прыпыначныя пункты чыгункі | ||
Папярэдняя станцыя: Мікольскі Пераезд |
Гомель — Брэст |
Наступная станцыя: Цэнтраліт |