wd wp Пошук:

Голда Меір

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Голда Меір (іўр.: גולדה מאיר), дзявочае прозвішча — Мабовіч, прозвішча па мужу — Меерсон; 3 мая 1898, Кіеў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 8 снежня 1978, Іерусалім, Ізраіль) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат Ізраіля. Прэм’ер-міністр Ізраіля (19691974), міністр замежных спраў (19561966), міністр працы. Генеральны сакратар сацыял-дэмакратычнай партыі Ізраіля. З 1972 года віцэ-прэзідэнт, з 1976 года — ганаровы прэзідэнт Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Першы пасол Ізраіля ў СССР. Подпіс Голды Меір, сярод іншых, стаіць пад Дэкларацыяй Незалежнасці Ізраіля.

Біяграфія

Нарадзілася 3 мая 1898 года ў Кіеве ў сям’і цесляра Мойшы Іцхoка і Блюмы Мабовіч. У 1903 годзе Мабовічы, асцерагаючыся пагромаў, пераехалі з Кіева ў Пінск у дом бабулі і дзядулі Голды. У пошуках лепшага жыцця Мойша Іцхак Мабовіч эміграваў у Амерыку. Праз тры гады, ў 1906 годзе, жонка з трыма дачкамі выехала да яго.

Голда з дзевяці гадоў пачала працаваць у краме, якой валодала яе маці ў Мілуокі. Чатырнаццацігадовай дзяўчынай яна збегла з дома да старэйшай сястры Шаны ў Дэнвер, каб пазбавіцца прымусовага шлюбу з трыццацігадовым страхавым агентам і мець магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю. Брала актыўны ўдзел у сіянісцкай суполцы Дэнвера, стала шчырай прыхільніцай руху «Паалей Цыён» («Працоўныя Сіёну»). Там жа пазнаемілася з будучым мужам Морысам Меерсонам. Пазней пасварылася з сястрой і вярнулася ў Мілуокі, дзе скончыла ў 1916 годзе сярэднюю школу.

У 1921 годзе яна разам з мужам перабралася з Мілуокі ў Палесціну, у тады яшчэ маленькае мястэчка Тэль-Авіў, дзе ўладкавалася ў кібуц Мерхавія і змяніла прозвішча на Меір.

Памерла 8 снежня 1978 года ў Іерусаліме.

Зноскі

  1. חה"כ גולדה מאיר (מאירסון)Кнесет.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Меир Голда // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Golda Meir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Міністры працы Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 5-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Ізраіля
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 2-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кетцаля
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 8-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 4-га склікання
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 6-га склікання
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 3-га склікання