wd wp Пошук:

Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хаўнсфілд. Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд (англ.: Godfrey Newbold Hounsfield, 28 жніўня 1919, г. Ньюарк, Вялікабрытанія — 12 жніўня 2004, Вялікабрытанія) — брытанскі інжынер-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе разам з А. М. Кормакам «за распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі»[5][6].

Біяграфія

Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд нарадзіўся ў Саттон-он-Трэнт (каля Ньюарк-он-Трэнт), Нотынгем, Англія, 28 жніўня 1919 года. Ён быў малодшым з пяці дзяцей (два браты, дзве сястры). У дзяцінстве ён быў ачараваны электрычнымі прыладамі і машынамі на ферме сваіх бацькоў. Ён вучыўся ў Magnus Grammar School у горадзе Ньюарк-он-Трэнт і атрымаў поспех у фізіцы і арыфметыцы.

Скончыў Лонданскі каледж Фарадэя (1951). З 1951 года працаваў у кампаніі EMI.

У 1969 годзе стварыў камп’ютарны рэнтгенаўскі тамограф для сканіравання ўнутраных органаў (EMI-сканер).

Ён ніколі не быў жанаты і памёр у 2004 годзе.

Узнагароды

Памяць

Прататып камп’ютарнага тамографа

Імем навукоўца названа шкала вымярэння шчыльнасці асяроддзя для рэнтгенаўскіх прамянёў, якая выкарыстоўваецца ў тамаграфіі — шкала Хаўнсфілда. Дыяпазон адзінак шкалы, якія адпавядаюць каэфіцыенту паглынання рэнтгенаўскага выпраменьвання нармальнымі анатамічнымі структурамі арганізма, складае ад −1024 да +1024. Сярэдні паказчык у шкале Хаўнсфілда (0 HU) адпавядае шчыльнасці вады, адмоўныя велічыні шкалы адпавядаюць паветру і тлушчавай тканцы, станоўчыя — мяккім тканкам, касцявой тканцы і больш шчыльнаму рэчыву (метал)[7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://global.britannica.com/biography/Godfrey-Newbold-Hounsfield
  2. Sir Godfrey Newbold Hounsfield // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Godfrey Newbold Hounsfield // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Godfrey Newbold Hounsfield // Munk’s Roll
  5. Raju, T. N. (1999). «The Nobel Chronicles». The Lancet 354 (9190): 1653—1656. doi:10.1016/S0140-6736(05)77147-6
  6. Peeters, F.; Verbeeten Jr, B.; Venema, H. W. (1979). «Nobel Prize for medicine and physiology 1979 for A.M. Cormack and G.N. Hounsfield».
  7. Gunderman, Richard (2006). Essential Radiology. Page 10

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нотынгемшыры
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе