wd wp Пошук:

Алан Кормак

Алан Маклеад Кормак (англ.: Allan McLeod Cormack, 23 лютага 1924, Яганэсбург, Паўднёвая Афрыка — 7 мая 1998, Масачусетс, ЗША) — паўднёваафрыканскі амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе «за распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі», якую ён атрымаў разам з Годфры Хаўнсфілдам.

Біяграфія

Бацькі Алана Кормак, бацька-інжынер і маці-настаўніца, пераехалі ў Паўднёвую Афрыку перад Першай сусветнай вайной з паўночнай Шатландыі. Кормак нарадзіўся 23 лютага 1924 года ў Яганэсбургу і быў малодшым з трох дзяцей. У 1936 годзе сям’я спынілася ў Кейптаўне, дзе Кормак скончыў Кейптаўнскі ўніверсітэт у 1945 годзе. Яго цікавасць да астраноміі абудзіла жаданне вывучаць фізіку і матэматыку. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён паехаў у якасці студэнта-даследчыка ў каледж Сент-Джона ў Кембрыджскім універсітэце і працаваў у Кавендышскай лабараторыі ў Ота Фрыша. Там ён пазнаёміўся з амерыканскай студэнткай, якая пазней стала яго жонкай. У 1950 годзе вярнуўся ў Кейптаўн, дзе ў асноўным займаўся ядзернай фізікай і фізікай элементарных часціц, але ў 1956 годзе зацікавіўся праблемай рэнтгенаўскай тэхналогіі, якая пазней прывяла да з’яўлення камп’ютарнай тамаграфіі. Падчас навуковай камандзіроўкі ў Гарвардскі ўніверсітэт у 19561957 гадах, дзе Кормак працаваў на цыклатроне, ён атрымаў прапанову ў Тафцкі ўніверсітэт. Там Кормак прапрацаваў усё жыццё. У 19681976 гадах быў загадчыкам аддзела фізікі ўніверсітэта.

У 19631964 гадах Кормак апублікаваў некалькі прац па камп’ютарнай тамаграфіі, што спачатку не зацікавіла навуковую супольнасць. Ён вярнуўся да гэтай праблемы зноў толькі ў пачатку 1970-х гадоў, калі з’явіліся новыя распрацоўкі ў гэтай галіне.

У 1990 годзе ён быў узнагароджаны Нацыянальным медалем навукі ЗША[4].

Кормак памёр ад раку ў штаце Масачусетс ва ўзросце 74 гадоў. Ён быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мапунгбвэ 10 снежня 2002 года за выдатныя заслугі як вучонага і за сумеснае вынаходніцтва камп’ютарнага тамографа.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Allan MacLeod Cormack // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Allan McLeod Cormack // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.
  4. National Science Foundation — The President’s National Medal of Science

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Постаці паўднёваафрыканскай фізікі
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Вікідадзеныя:Артыкулы без інтэрвікі-спасылак на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кейптаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яганэсбургу
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад раку
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне