Глазуноўка[2] (руск.: Глазуно́вка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Арлоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Глазуноўскага раёна. Насельніцтва — 5378 чал. (2017). Пасёлак размешчаны за 62 км на поўдзень ад Арла. Чыгуначная станцыя на лініі Курск — Арол.
З 1935 года сяло Глазуноўка з’яўлялася цэнтрам Глазуноўскага раёна Курскай вобласці (з 1944 года ў складзе Арлоўскай вобласці). 31 мая 1962 года сяло Глазуноўка аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў. З 1 студзеня 2006 года Глазуноўка ўтварае гарадское паселішча «Пасёлак Глазуноўка».