Гладыёлус балотны[3], ці Зрочнік (Gladīolus palūstris) — від роду Гладыёлус сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30-60 см, якая мае яйкападобны клубень.
Суквецце — колас. Кветкі ружаватыя або ярка-ружовыя. Цвіце з мая па чэрвень.
Расце ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.
Расце на балотах і сырых лугах.