У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баркоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Герман Баркоўскі (нар. 25 чэрвеня 2002, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач».
Выхаванец бабруйскай «Белшыны», у сезоне 2019 выступаў за каманду «Белшына-2» у Другой лізе. У верасні 2019 года падпісаў першы прафесійны кантракт з бабруйскім клубам[4]. У пачатку 2020 года, пасля таго як «Белшына» выйшла ў Вышэйшую лігу, перайшоў у дубліруючы склад клуба, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 сакавіка 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым за сезон яшчэ 4 разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, пры гэтым трывала гуляў за дубль. У сезоне 2021, калі «Белшына» выбыла ў Першую лігу, здолеў замацавацца ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, паспеў адзначыцца 4 галамі. У канцы мая 2022 года па сямейных абставінах з’ехаў у ЗША і застаўся там жыць. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў кантракт з «Іслаччу» быў разарваны[6].
У верасні 2022 года вярнуўся ў «Іслач», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | Д3 | Белшына-2 | 18 | 7 | |
2020 | Д1 | Белшына | 5 | 0 | |
2021 | Д2 | Белшына | 29 | 7 | |
2022 (1) | Д1 | Іслач | 8 | 4 | |