wd wp Пошук:

Герд Фальтынгс

Герд Фальтынгс (ням.: Gerd Faltings; нар. 28 ліпеня 1954, Гельзенкірхен-Бюрэ) — нямецкі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1986), вядомы сваімі працамі ў галіне алгебраічнай геаметрыі.

З 1972 па 1978 гады вывучаў матэматыку і фізіку ў Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма. У 1978 годзе атрымаў ступень Ph.D. па матэматыцы, а ў 1981 годзе прайшоў хабілітацыю (і тое, і другое — у тым жа Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма). З 1982 па 1984 гады быў прафесарам Вупертальскага ўніверсітэта, затым — прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта (1985—1994).

У 1986 годзе ва ўзросце 32 гадоў Герд Фальтынгс быў удастоены Філдсаўскага медаля за доказ гіпотэзы Мардэла. З 1995 года з’яўляецца членам савета дырэктараў Інстытута матэматыкі таварыства Макса Планка ў Боне. У 1996 годзе атрымаў прэмію імя Лейбніца Нямецкага навукова-даследчага таварыства — вышэйшую германскую ўзнагароду для навукоўцаў-даследчыкаў.

У 2015 годзе разам з Хенрыкам Іванецам быў удастоены прэміі Шаа за ўвядзенне і развіццё базавых інструментаў тэорыі лікаў, якія дазволілі ім і іншым вырашыць некаторыя задачы, што сталі класічнымі.

Член Леапальдзіны (1992), Рэйнска-Вестфальскай АН (1999) і Еўрапейскай акадэміі (2014), Берлінска-Брандэнбургскай АН, член-карэспандэнт Гётынгенскай АН (1991), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118686003 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118686003 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Faltings_Gerd
  5. https://royalsociety.org/people/gerd-faltings-12864
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гельзенкірхене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
Катэгорыя·Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Матэматыкі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня