wd wp Пошук:

Герб Шарашова

Сучасная рэканструкцыя герба Шарашова (злева) і яго выява з вялікакняжацкага прывілея 1792 (справа)

Герб Шарашова — геральдычны сімвал Шарашова, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 27 лютага 1792: «у сярэбраным полі постаць арханёла Гаўрыіла з лілеяй у руцэ»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 жніўня 1998[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №26.

Афіцыйнае апісанне:

У сярэбраным полі барочнага шчыта Святы Архангел Гаўрыіл пад пальмай, з лілеяй у руцэ.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. Решение Шерешевского поселкового исполкома от 26 августа 1998 г. №43.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Шарашова
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі