wd wp Пошук:

Герб Пінска

Герб Пінска — геральдычны сімвал Пінска, нададзены гораду вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 12 студзеня 1581: «у чырвоным полі залаты лук, сталёвае джала стралы накіроўваецца ўправа»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 21 чэрвеня 1994[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №2.

Афіцыйнае апісанне:

У чырвоным полі барочнага шчыта залаты нацягнуты лук, сталёвае джала стралы накіроўваецца ўправа.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. Решение Пинского горисполкома от 21 июня 1994 г. №421.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пінск